13:56 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Беларускі прэзідэнт лічыць неабходным давесці даходы наёмных работнікаў у прыватным сектары да ўзроўню сярэдняга заробку на дзесяці вядучых прамысловых прадпрыемствах.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Дзяржава пракантралюе ззаробкі ў тых, хто сябе лічыць "свабодным ад усяго", заявіў прэзідэнт Беларусі падчас наведвання ЗАТ "Атлант".

Паводле слоў Лукашэнкі, ён думаў пра тое, як у краіне будуць далей рухацца па выплаце заробкаў. Таму прынята ўзяць гэта пытанне пад кантроль, а ўраду даручыў яго рэалізаваць.

"Трэба ўзяць прыкладна 10 вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім, "Атлант", МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе - самая высокая, дзясятае - ніжэй. Узяць сярэдні заробак гэтых 10 і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Лукашэнка лічыць, што прыватны бізнес не можа плаціць заробкі сваім работнікамі менш, чым на дзесяці вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемствах.

"Такім чынам мы пракантралюем і заробак у тых, хто сябе лічыць "свабодным ад усяго", - растлумачыў сваё рашэнне кіраўнік дзяржавы.

Пяцігадовы план стане законам

"Мы павінны скласці пералік - дзяржаўную праграму, дзе будуць прапісаны новыя вытворчасці. Гэта будзе пералік новых прадпрыемстваў", - распавёў беларускі лідар.

Пасля чаго яшчэ раз патлумачыў, што рэформы ў яго разуменні не што іншае, як развіццё ўжо існуючых напрамкаў, каб на іх аснове ствараць высокатэхналагічную вытворчасць. У чарговы раз у планах будзе значыцца і імпартазамяшчэнне.

"Будзем і пяцігодкі планаваць, як раней. І пяцігадовы план стане проста законам. Прапішам усё, што трэба рабіць", - папярэдзіў Лукашэнка.

На яго думку, гэта ні ў якім разе не рэтраградны падыход, а само паняцце планавання існуе і ў іншых краінах, у тым ліку якія лідыруюць у свеце.

"Японія - гэта адна з найбуйнейшых эканомік свету. У іх у вытворчасці некалькі тысяч планаў, пачынаючы зверху і да вытворчасці. Там усё плануецца", - упэўнены прэзідэнт.

Будучыня за электрамабілямі

"Я заўзяты прыхільнік электрамабіляў. Гэта - будучыня", - асабліва адзначыў Лукашэнка. Пасля чаго нагадаў, што і сам карыстаецца электратранспартам, таму выступае за яго развіццё ў нашай краіне, улічваючы хуткі запуск БелАЭС.

"Я ўпэўнены, што ў гэтай пяцігодцы мы будзем мець свой добры электрамабіль", - падкрэсліў беларускі прэзідэнт.

 Апрануўся, абуўся, кніжак яшчэ накупляў

Лукашэнка расказаў, як працуючы ў студэнцкім атрадзе, вучыўся добра класці цэглу. Праўда, больш запомнілася праца на меліярацыі, тэхналогіі якой памятае і дагэтуль.

"Мы зарабілі тады вельмі шмат", - канстатаваў ён.

Пры гэтым прэзідэнт падлічыў, што калі б перакладаў заробленае ў валюту, то выйшла б каля 300 долараў. Гэта дазволіла набыць патрэбны абутак і адзенне перад пачаткам новага навучальнага года.

"Апрануўся, абуўся, кніжак яшчэ накупляў", - падзяліўся ўспамінамі беларускі прэзідэнт.

Лукшенко адзначыў, што так як яго мама была даяркай, то сям'я не мела вялікіх грошай, таму працаваў у студатрадах, каб самастойна сябе забяспечваць.

Адданы дзяржаве і народу чалавек

Падчас візіту на мінскі завод у прэзідэнта спыталі, ці ёсць у яго тэхніка, якую выпускае "Атлант". У адказ на гэта ён прызнаўся, што сам тэхнікай не займаецца, але беларуская пральная машына маецца. Прычым тая, што падарылі на "Атланце", калі запускалі іх вытворчасць.

"Я вельмі адданы сваёй дзяржаве і народу чалавек. Я за тое, каб халадзільнікі, пральныя машыны былі з нашага завода "Атлант", вельмі ганаруся гэтай прадукцыяй і даўно, некалькі дзясяткаў гадоў, знаёмы з ёй", - канстатаваў Лукашэнка.

На яго думку, беларуская тэхніка мае цэлы шэраг пераваг. Гэта ў першую чаргу тычыцца гарантыйнага абслугоўвання. Па меры таго, як расце лакалізацыя, павышаецца і якасць айчыннай зборкі.

Тэги:
Заробкі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы