Пенсіі беларусам датэрмінова выплацяць у жніўні

© Sputnik / Виктор ДрачевЛета ў Мінску
Лета ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На такі крок у Мінпрацы пайшлі, каб стварыць пенсіянерам камфортныя ўмовы для атрымання пенсій: мінімізаваць колькасць паездак у транспарце і паменшыць колькасць сацыяльных кантактаў.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Пенсіі датэрмінова будуць выплачваць беларусам у жніўні, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пакупнік у краме - Sputnik Беларусь
Галоўчанка распавёў пра беспрацоўе і рост коштаў у Беларусі пасля пандэміі

У Мінпрацы вырашылі пайсці на такі крок, каб стварыць пенсіянерам камфортныя ўмовы для атрымання пенсій. У прыватнасці, мінімізаваць іх перамяшчэння па горадзе і скараціць колькасць сацыяльных кантактаў.

Па законе ў Беларусі пенсii выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло месяца. Выплаты ажыццяўляюцца на падставе графікаў праз банкі, паштовыя аддзяленні і прадпрыемствы па дастаўцы пенсій. Аднак у жніўні пенсіі, якія павінны выплачвацца з 10 чысла і пазней, будуць выплачаныя на пошце і праз дастаўку з 3 жніўня, праз банкі - з 5 жніўня.
Пры гэтым пенсіянеры самі могуць вырашыць, ці жадаюць яны атрымаць выплаты датэрмінова. Калі не, ім без праблем выплацяць грошы ў звычайны тэрмін.

Нагадаем, з 1 ліпеня ў Беларусі падвысілі пенсіі. Быў праведзены пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, за асаблівыя заслугі перад рэспублікай.

З 1 жніўня, у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму таксама будуць павялічаны памеры даплат да пенсій: для непрацуючых пенсіянераў 75 гадоў - да 48,02 рубля, а для тых, хто дасягнуў 80 гадоў, - 64,03 рубля.

Стужка навiн
0