04:37 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
510

Даходы рэспубліканскага бюджэта склалі 10,3 мільярда рублёў, або 41% удакладненага гадавога плана.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Па выніках паўгода выдаткі рэспубліканскага бюджэту перавысілі даходы амаль на 1,8 мільярда рублёў, склаўся дэфіцыт бюджэту. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце міністэрства фінансаў.

Варта адзначыць, што дэфіцыт бюджэта істотна вырас за апошні месяц. У канцы чэрвеня Мінфін паведамляў, што па выніках пяці месяцаў дэфіцыт склаўся на ўзроўні 69,1 мільёна рублёў.

Даходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-чэрвень 2020 года склалі 10,3 мільярдаў рублёў, або 41% удакладненага гадавога плана.

Паведамляецца таксама, што па стане на 1 ліпеня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах дасягнула 129,6 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым расходы рэспубліканскага бюджэта склаліся на ўзроўні 12,1 мільярда рублёў, або 44,3% удакладненага гадавога плана.

Самыя вялікія сродкі - 8,6 мільярдаў рублёў - пайшлі на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі). Парадку 6,1 мільярда рублёў было накіравана на агульнадзяржаўную дзейнасць, яшчэ 2,5 мільярда - на фінансаванне нацыянальнай эканомікі.

Тэги:
Беларусь, Дзяржаўны бюджэт

Галоўныя тэмы