МАРГ працягне рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары да канца года

© Sputnik / Виктор ТолочкоМАРГ працягне рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары да канца года
МАРГ працягне рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары да канца года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржрэгуляванне коштаў на тры месяцы было ўведзена ў Беларусі ў красавіку бягучага года і падоўжанае яшчэ на тры месяцы ў ліпені.

МІНСК, 11 жні - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі плануе працягнуць рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары да канца гэтага года, пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Калтовіч.

Бізнесмены абмяркоўваюць дзелавое пытанне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
МАРГ змяніў умовы ўдзелу ў дзяржаўных закупках

Дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары ўвялі ў Беларусі ў красавіку тэрмінам на тры месяцы. У ліпені яго падоўжылі яшчэ на 90 дзён. Па словах міністра, дзякуючы гэтым мерам Беларусь у гэтым годзе захоўвае рэкордна нізкія цэны на сацыяльна значныя тавары.

"Пакуль мы маем намер падоўжыць рэгуляванне. Да канца года такія меры застануцца. Гэта дае свой вынік. Калі ў цэлым на рынку свабодных коштаў, дзе ёсць нерэгулюемыя пазіцыі, тэмп росту ў цэлым склаў 3,7%, то па рэгуляваных пазіцыях - 2,4%", - цытуе Калтовіча БелТА.

У той жа час, кіраўнік МАРГ падкрэсліў, што дзярэрэгуляванне не можа прымяняцца доўгатэрмінова - больш за год.

"Усё, што за рамкамі года, мы бачым, што гэта прыводзіць да перакосаў, пакутуюць і вытворцы, і гандаль. Таму па заканчэнні года вельмі ўважліва будзем ставіцца да далейшага рэгулявання ў нейкіх аб'ёмах", - растлумачыў ён.

Пры гэтым Міністэрства ўсё ж плануе дзейнічаць па сітуацыі.

"Калі будуць неспрыяльныя ўмовы, то рэгуляванне мы пакінем і ў наступным годзе", - паабяцаў Уладзімір Калтовіч.

Нагадаем, згодна з пастановай МАРГ №48, у спіс сацыяльна значных тавараў уваходзіць рыба, сметанковае масла, сланечнікавы і рапсавы алей, пшанічная мука, харчовая соль, белы шліфаваны рыс, манная і прасяная крупы, аўсяныя шматкі, макароны, хлеб, ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят бройлераў, яйкі, малако, кефір, смятана, тварог, сыр, дзіцячае харчаванне, свежыя бульба, буракі, морква, капуста белакачанная, цыбуля рэпчатая, агуркі, памідоры, яблыкі, чорны байховый чай і іншыя тавары.

З яго выключылі каву, мясныя і рыбныя кансервы, сухое малако, цвёрдае туалетное і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя сродкі, падгузнікі і туалетную паперу. Ліпеньскай пастановай з пераліку прыбралі пітную ваду, расфасаваную ў бутэлькі.

Стужка навiн
0