Швецыя замарозіла частку фінансавай дапамогі Беларусі

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкБудынак урада Швецыі, архіўнае фота
Будынак урада Швецыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выплаты памерам амаль у тры мільёны долараў накіроўваліся на праекты з удзелам дзяржаўных суб'ектаў.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Частка дапамогі, якая накіроўваецца Беларусі па лініі Нацбанка і бізнес-супольнасці, будзе замарожаная, такое рашэнне прынялі ўлады Швецыі.

Сцяг каля Штаб-кватэры ААН - Sputnik Беларусь
Закрытыя кансультацыі па Беларусі прайшлі ў Савеце Бяспекі ААН

Як заявіў міністр па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Петэр Эрыксан, гэта будзе "невялікая частка", якая накіроўвалася на праекты з удзелам дзяржсуб'ектаў.

"Дапамога Швецыі Беларусі ў асноўным ішла грамадзянскай супольнасці краіны - тым, хто цяпер знаходзіцца на вуліцах і патрабуе змен. Зараз мы замарожваем невялікую частку, якая накіроўвалася на праекты, у якіх бралі ўдзел дзяржаўныя суб'екты", - напісаў міністр на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter.

Гаворка ідзе пра дзве праграмы ў сферы супрацоўніцтва з Цэнтральным банкам Беларусі і падтрымкі бізнес-супольнасці краіны.

Выплаты па іх дасягалі 22,5 мільёна і тры мільёны шведскіх крон адпаведна (2,6 мільёна і 347 тысяч долараў).
Памер агульнай дапамогі Беларусі з боку Швецыі складае 120 мільёнаў крон (13,9 мільёна долараў).

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, перамогу на выбарах атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Нязгодныя з абвешчанымі вынікамі выходзяць на вуліцы гарадоў штодня ўжо другі тыдзень.

Першыя дні акцыі пратэсту жорстка падаўляліся сілавікамі, было затрымана каля сямі тысяч чалавек, сотні пацярпелі. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, памерлі два ўдзельнікі пратэсту. Пазней сілавыя метады ўздзеяння выкарыстоўваць перасталі.

Прадстаўнікі апазіцыі не прызналі вынікі выбараў і стварылі Каардынацыйны савет. Яго прадстаўнікі заявілі, што асноўная мэта Савета - арганізацыя працэсу перадачы ўлады і забеспячэнне згоды ў грамадстве. Прэзідэнт Беларусі назваў працу Савета спробай захопу ўлады і заявіў, што існуе дастаткова мер, "каб астудзіць некаторыя гарачыя галовы".

Стужка навiн
0