Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся да парогавага значэння

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗалатыя зліткі
Залатыя зліткі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У верасні бягучага года рэзервы працягвалі змяншацца на фоне падзення курсу нацыянальнай валюты і ў сукупнасці страцілі амаль 2%.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка скл

Раманчук: Нацбанк тушыць пажар рэзервамі, назапашанымі ў апошнія гады - Sputnik Беларусь
Відэа
Раманчук: Нацбанк "тушыць пажар" рэзервамі, назапашанымі ў апошнія гады
алі 7,3 мільярда долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

"За верасень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 136,4 мільёна долараў (на 1,8%) пасля зніжэння ў жніўні на 1 399,6 мільёна долараў (на 15,8%)", - удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.

Пры гэтым у Нацбанку зніжэнне рэзервовых актываў патлумачылі тым, што адбылося планавае пагашэнне знешніх і ўнутраных даўгоў на 299,7 мільёна долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год, аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 мільярда долараў. Такім чынам, калі ў наступным месяцы рэзервы працягнуць зніжацца, то можна будзе казаць пра невыкананне дзяржаўнай праграмы.

Стабілізацыйны крэдыт

Раней міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў паведаміў, што транш па лініі Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця ў рамках новага расійскага крэдыту паступіць у кастрычніку.

Дамоўленасць аб новай пазыцы ў 1,5 мільярда долараў была дасягнутая падчас перамоваў прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы.

Кіраўнік беларускага Мінфіна растлумачыў, што расійскі крэдыт паступіць у рэспубліку трыма траншамі. "Адзін з іх паступіць у кастрычніку ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Па самым міждзяржаўным крэдыце ад урада Расіі - частку мы павінны атрымаць у гэтым годзе, яшчэ адну - у наступным".

У сваю чаргу беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка паведаміў, што цяпер ідзе падрыхтоўка міжурадавага пагаднення аб выдзяленні пазыкі, а самі сродкі пойдуць на падтрымку беларускай эканомікі.

Стужка навiн
0