22:37 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Новыя аб'екты, дзе здабываецца беларускае "чорнае золата", знаходзяцца на Рэчыцкім, Карташоўскім, Некрасаўскім, Краснасельскім і Вугольскім радовішчах.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Работнікі Светлагорскага ўпраўлення буравых работ пабудавалі ў верасні пяць свідравін, паведамілі ў прэс-службе Беларуснафты.

"Новыя аб'екты знаходзяцца на Рэчыцкім, Карташоўскім, Некрасаўскім, Краснасельскім і Вугольскім радовішчах", - удакладнілі ў беларускай кампаніі.

У прэс-службе таксама расказалі, што рабочыя, занятыя на мантаванні вышак, перадалі Светлагорскаму ўпраўленню буравых работ шэсць змантаваных буравых установак.

Раней у Беларуснафце паведамілі, што ў будучым годзе плануюць засяродзіцца на пошукава-разведачных работах, таму што перад кампаніяй стаіць амбіцыйная задача - стабілізаваць здабычу нафты з 2023 года на ўзроўні 1 770 тысяч тон.

Колькі здабудуць нафты ў 2020 годзе?

Па стане на 1 студзеня 2020 года на балансе "Беларуснафты" лічацца 80 радовішчаў з рэшткавымі вымаемымі запасамі 43 мільёна 943 тысячы тон.

Увесь фонд нафтавых свідравін у Беларусі, які эксплуатуецца і дзе здабываецца чорнае золата, складае 865 свідравін. У 2013-2016 гадах адбылася стабілізацыя здабычы на ўзроўні 1 645 000 тон сыравіны ў год. Пачынаючы з 2017 года, ідзе рост здабычы з крокам у 20 тысяч тон.

"Станоўчая дынаміка будзе захавана і ў гэтым годзе. Чаканы аб'ём 2020 года - 1 мільён 710 тысяч тон", - сказаў начальнік НГДУ "Рэчыцанафта" Сяргей Ласіца у інтэрв'ю "Веснік Белнафтахіма".

Тэги:
Беларуснафта, Нафта, Беларусь

Галоўныя тэмы