06:39 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
810

У дакуменце адлюстраваны патрабаванні да выканання будаўнічых работ, матэрыялаў, а таксама парадак агляду схаваных работ, прыёмкі выкананых будаўнічых работ і іншыя важныя моманты.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Парадак ажыццяўлення тэхнічнага нагляду ў сферы будаўніцтва зацверджаны ў Беларусі, адпаведную пастанову міністэрства архітэктуры і будаўніцтва №40 афіцыйна апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да пастановы прыкладзеная інструкцыя аб парадку ажыццяўлення тэхнагляду за будаўніцтвам. У ёй пазначаны патрабаванні да арганізацыі тэхнагляду, правы, абавязкі і функцыі прадстаўнікоў тэхнічнага нагляду.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб правядзенні нагляду за адпаведнасцю будаўнічых работ, матэрыялаў, вырабаў і канструкцый. Таксама дакументам рэгламентуецца агляд схаваных работ, прыёмка выкананых будаўнічых работ, прамежкавая прыёмку адказных канструкцый, абсталявання, праверка выкананых будаўнічых і пусканаладачных работ і іншыя важныя моманты.

У інструкцыі гаворыцца, што заказчык і забудоўшчык могуць самастойна ажыццяўляць тэхнагляд альбо прыцягваць для гэтага іншых спецыялістаў - інжынера ці інжынерную арганізацыю.

Да інструкцыі прыкладаюцца формы паведамлення аб правядзенні агляду схаваных работ або прамежкавай прыёмкі адказных канструкцый, акта агляду схаваных работ і акта прамежкавай прыёмкі адказных канструкцый.

Гэта пастанова Мінбудархітэктуры уступае ў сілу з моманту яе афіцыйнага апублікавання.

Тэги:
Будаўніцтва, Беларусь

Галоўныя тэмы