14:29 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

У міністэрстве нагадалі, што ў выпадку неаплаты жыллёва-камунальных паслуг заканадаўства дазваляе адключыць у кватэры ваду і цяпло.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларусы масава не паддаліся на заклікі апазіцыі не плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі, пра гэта заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яго слоў, аналітыку па аплаце камуналкі праводзяць штомесяц.

"Мы на сённяшні дзень нейкай рэакцыі насельніцтва на гэтыя заклікі не бачым. Сёння на гэтыя дэструктыўныя заклікі масава народ не рэагуе", - падкрэсліў Хмель.

Ён адзначыў, што пэўная частка насельніцтва ЖКП не аплочвае, аднак гэта могуць быць дзясятыя долі адсотка, таму немагчыма з упэўненасцю сказаць, што гэта з-за заклікаў апазіцыі.

Міністр ЖКГ нагадаў, што, згодна з заканадаўствам, неплацельшчыкам камуналкі з часам адключаць ваду і цяпло.

"Напэўна, толькі чалавек, які не думае пра сваю сям'ю, сёння не будзе плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі", - рэзюмаваў Андрэй Хмель.

Нагадаем, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у знак нязгоды з іх вынікамі розныя Telegram-каналы заклікалі беларусаў адмовіцца ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Апазіцыя аргументавала гэта тым, што такім чынам людзі перастануць "спансаваць рэжым".

Тэги:
ЖКГ

Галоўныя тэмы