11:06 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
610

Па рашэнні Нацбанка, прынятым у сераду, 11 лістапада, гэты паказчык у бліжэйшы час змяняцца не будзе.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на ўзроўні 7,75% гадавых, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку рэспублікі.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні", - распавялі ў прэс-службе рэгулятара.

Рашэнне не мяняць стаўку рэфінансавання праўленне Нацбанка прыняло па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, якое прайшло 11 лістапада. Чарговае пасяджэнне запланавана толькі на 12 лютага 2021 года.

Нагадаем, да ўзроўню 7,75% гадавых стаўка была зніжана з 1 ліпеня бягучага года. Тады рэгулятар адзначыў, што прычынай такога рашэння стала тое, што інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася.

Разам з тым, яшчэ летам Еўразійскі банк развіцця прагназаваў зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанкам Беларусі да 7% да канца года. Такі прагноз быў зроблены ў штомесячным аглядзе макраэканомік краін - удзельніц ЕАБР.

Стаўка рэфінансавання - гэта працэнт, пад які Нацбанк выдае крэдыты камерцыйным банкам. Зніжэнне гэтага паказчыка кажа аб павелічэнні прыбытковасці саміх банкаў і пра тое, што яны могуць прадастаўляць больш даступныя крэдыты насельніцтву.

Чытайце таксама:

Тэги:
Нацбанк РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы