Стаўка рэфінансавання ў Беларусі застаецца на ўзроўні 7,75% гадавых

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па рашэнні Нацбанка, прынятым у сераду, 11 лістапада, гэты паказчык у бліжэйшы час змяняцца не будзе.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на ўзроўні 7,75% гадавых, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку рэспублікі.

Нацыянальны банк Беларусі - Sputnik Беларусь
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ледзь прыкметна выраслі

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь захоўваюцца на бягучым узроўні", - распавялі ў прэс-службе рэгулятара.

Рашэнне не мяняць стаўку рэфінансавання праўленне Нацбанка прыняло па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, якое прайшло 11 лістапада. Чарговае пасяджэнне запланавана толькі на 12 лютага 2021 года.

Нагадаем, да ўзроўню 7,75% гадавых стаўка была зніжана з 1 ліпеня бягучага года. Тады рэгулятар адзначыў, што прычынай такога рашэння стала тое, што інфляцыя запавольваецца хутчэй, чым чакалася.

Разам з тым, яшчэ летам Еўразійскі банк развіцця прагназаваў зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанкам Беларусі да 7% да канца года. Такі прагноз быў зроблены ў штомесячным аглядзе макраэканомік краін - удзельніц ЕАБР.

Стаўка рэфінансавання - гэта працэнт, пад які Нацбанк выдае крэдыты камерцыйным банкам. Зніжэнне гэтага паказчыка кажа аб павелічэнні прыбытковасці саміх банкаў і пра тое, што яны могуць прадастаўляць больш даступныя крэдыты насельніцтву.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0