13:42 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Традыцыйна напрыканцы кожнага года расійскі і беларускі бакі прадпрымаюць намаганні, каб дамовіцца аб чарговых кантрактах на пастаўку нафты і газу.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Расія і Беларусь маюць базавыя дамоўленасці аб пастаўках энергарэсурсаў у 2021 годзе, сказаў журналістам у пасольстве кіраўнік дыпляматычнай місіі РФ Дзмітрый Мезенцащ, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, у сваю чаргу расийскі бок выканаў умовы пастаўкі нафты ў бягучым годзе, аб якіх прасіў беларускі бок.

Пад бой курантаў

"Калі мы гаворым пра сістэму рынкавых адносін, то не бывае так, каб запыт аднаго з бакоў дамінаваў над інтарэсамі іншага боку. Мы абавязкова павінны быць сумленнымі прыхільнікамі прынцыпаў рынкавай эканомікі", - канстатаваў кіраўнік дыпмісіі.

Пасля чаго дадаў, "іншая справа, калі мы гаворым пра асаблівыя умовы, якія запытваюцца беларускімі партнёрамі, то важна ўлічваць практыку ўзаемадзеяння партнёраў у газавай сферы і тое, што, на жаль, не без спрэчак бакі заўсёды знаходзілі магчымае вырашэнне пытання".

Каментуючы магчымасць працягу перамоў аж да Новага года, ён сказаў: "давайце не будзем станавіцца "алармістамі". Мы сёння абавязаны выходзіць на базавыя, стратэгічныя дамоўленасці. Тэма фарміравання адзінага рынку газу мае прынцыповае значэнне, якое нельга скідаць з рахункаў, вырашаючы значныя, але, па сутнасці, аператыўныя пытанні фармавання кошту на энерганосьбіты ў кароткатэрміновай перспектыве".

На яго думку, бакі абавязкова знойдуць узаемапрымальнае рашэнне па пастаўках энерганосьбітаў у наступным годзе. Пры гэтым важна, каб палітычная кан'юнктура была выведзена за рамкі гэтых перамоў асабліва па энергетычным пытанні.

"Правядзенне нейкіх палітычных паралеляў, па-за залежнасці ад спрэчак і набору аргументаў, якія будуць суправаджаць перамовы, было б некарэктна, непрадуктыўна і неперспектыўна", - лічыць расійскі дыпламат.

Даўгоў больш няма

"Беларускі бок пагасіў запазычанасць за вырабленыя пастаўкі газу. якая існавала ў гэтым годзе. Нашы партнёры прызналі разлікі расійскага боку. Гэта важны этап у пацверджанне таго, што мы можам, умеем і абавязаны дамаўляцца", - падкрэсліў значэнне дадзенага факту Дзмітрый Мезенцаў.

"Калі адзін бок запытвае "зніжачку"(у цане на газ - Sputnik), то значыць, і іншы бок мае права разлічваць на падобны падыход, на "зніжачку" па тых ці іншых групах тавараў - калі мы гаворым пра раўнапраўныя адносіны незалежных дзяржаў і гаспадарчых суб'ектаў", - звярнуў увагу ён.

Пасля чаго дадаў, што "калі мы гаворым пра значныя крокі на сустрэчу адзін аднаму - аб паглыбленні ўзаемадзеяння галін, фарміраванні адзінага рынку газу, збліжэнні падатковага заканадаўства, аб блізкасці падыходаў пры правядзенні прамысловай і аграпалітыкі, адкрытасці ва ўзаемадзеянні мытных службаў, аб супрацоўніцтве па дзясятках іншых "тэхналагічных" напрамкаў - на карысць агульнай канкурэнтаздольнасці, перспектыў прасоўвання прадукцыі сумесных вытворчасцяў на новых рынках, то тады перамовы і з-за тактыкі, і па прынцыповых пытаннях будуць паспяховымі і выніковымі".

Пасол Расіі выказаў упэўненасць, што "ад таго, наколькі беларускі бок гатовы да сумесных крокаў у падтрымку саюзнага будаўніцтва, - у прынцыповым плане залежыць і глыбіня нашага ўзаемадзеяння, перспектыва рэалізацыі саюзных праграм эканамічнай інтэграцыі".

Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы