Беларусь выступае за стварэнне незалежнага фінансавага інстытута ў ШАС

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўным напрамкам дзейнасці такога інстытута магло б стаць крэдытаванне, не звязанае з фінансаваннем інвестыцыйных праектаў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларусь падтрымлівае стварэнне ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва паўнавартаснага фінансавага інстытута, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас анлайн-пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС.

Газавае сховішча - Sputnik Беларусь
У ЕАЭС у 2021 годзе падрыхтуюць дагавор па коштах і тарыфах на газ

Паводле яго слоў, пытанне фінансавай і эканамічнай бяспекі вельмі актуальнае для ШАС як адной з найбольш шматлікіх і ўплывовых арганізацый.

Таксама Галоўчанка дадаў, што ў Беларусі лічаць запатрабаваным стварэнне ў цяперашніх умовах "паўнавартаснага фінансавага інстытута для краін адзінага лёсу", які не будзе залежаць ад рашэнняў і дзеянняў заходніх структур.

"Галоўнымі напрамкамі дзейнасці гэтага інстытута магло б стаць не звязанае з фінансаваннем інвестыцыйных праектаў крэдытаванне, а таксама прадастаўленне стабілізацыйных пазык, у тым ліку на падтрымку праграм развіцця", - лічыць Раман Галоўчанка.

У склад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўваходзяць восем краін - Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Чатыры дзяржавы, сярод якіх і Беларусь, маюць статус назіральніка (таксама гэта Афганістан, Іран і Манголія). Яшчэ шэсць краін - партнёры па дыялогу (Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя, Шры-Ланка).

Савет кіраўнікоў урадаў ШАС збіраецца адзін раз у год. Як правіла, абмяркоўваецца стратэгія ўзаемадзеяння, рашэнне прынцыповых эканамічных пытанняў і іншыя праблемы.

Стужка навiн
0