20:49 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

У 2020 годзе Расія прадавала Беларусі газ за 127 долараў за тысячу кубаметраў, беларускі бок настойваў на зніжэнні кошту.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Кошт расійскага газу для Беларусі ў 2021 годзе чакаецца на ўзроўні гэтага, заявіў кіраўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"На падставе той прапрацоўкі, якую мы маем сёння, кошты на газ для Беларусі не павінны быць вышэй за ўзровень бягучага года", - адзначыў ён.

У 2020 годзе Расія прадавала Беларусі газ за 127 долараў за тысячу кубаметраў. Беларускі бок настойваў на зніжэнні кошту. У прыватнасці, прэм'ер рэспублікі Раман Галоўчанка заяўляў, што Мінск разлічвае выйсці на фарміраванне кошту прыроднага газу з Расіі на 2021 год і спадзяецца, што ён будзе "прывабным".

Раней ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" заяўляў, што Беларусь не цалкам разлічылася за пастаўкі газу ў рэспубліку, у прыватнасці, не была аплачана пеня за пратэрміноўку плацяжоў. Умовай для перамоваў пра пастаўкі на наступны год называлася пагашэнне доўгу. У лістападзе стала вядома, што пытанні запазычанасці за пастаўкі цалкам урэгуляваныя, пасля чаго пачаліся перамовы па пастаўках блакітнага паліва на наступны год.

У мінулую пятніцу, 27 лістапада, адбылася сустрэча віцэ-прэм'ераў РБ і РФ Юрыя Назарава і Аляксандра Новака, бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па пастаўках у рэспубліку нафты і газу.

Тэги:
газ, Беларусь, Міхаіл Мясніковіч

Галоўныя тэмы