МІНСК, 7 сне - Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня склалі менш 7,4 мільярда долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
За лістапад бягучага года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 109,2 мільёна долараў (на 1,5%) пасля росту ў кастрычніку на 164,2 мільёна долараў (на 2,2%).
"Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 снежня 2020 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 376,3 мільёна долараў (у эквіваленце)", - удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.
Беларускія ўлады за мінулы месяц накіравалі на пагашэнне знешніх і ўнутраных даўгоў 388 мільёнаў долараў. Падтрымлівалі ўзровень ЗВР у лістападзе за кошт куплі валюты на біржы, а таксама за кошт паступленняў у бюджэт ад знешнеэканамічнай дзейнасці.
Згодна з палажэннямі грашова-крэдытнай палітыкі, прынятай ўладамі рэспублікі на 2020 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 мільярда долараў.
Такім чынам, ЗВР Беларусі знаходзяцца на ўзроўні парогавых значэнняў, якія вызначаны ўладамі і пры далейшым зніжэнні ўзроўню рэзерваў можна будзе казаць пра невыкананне ключавога паказчыку для Нацбанка.