23:00 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Цяпер Беларусь плаціць 127 долараў за тысячу "кубоў" расійскага газу - кантракт заканчваецца праз два тыдні.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Расія і Беларусь працягваюць абмеркаванне ўмоў паставак газу ў рэспубліку з 1 студзеня 2021, гаворыцца ў паведамленні расейскай карпарацыі "Газпрам".

У сераду ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера з паслом Беларусі Уладзімірам Сямашкам і міністрам энергетыкі рэспублікі Віктарам Каранкевічам.

"Бакі абмеркавалі ўмовы паставак расійскага газу ў Беларусь і яго транзіту па тэрыторыі рэспублікі з 1 студзеня 2021 года", - паведаміла кампанія.

Цяперашнія дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю дзейнічаюць да канца 2020 года. Згодна з кантрактам паміж "Газпрамам" і Мінскам, цана газу для рэспублікі на гэты год вызначана ў 127 долараў за тысячу "кубоў".

Перамовы аб новым кантракце пачаліся ў лістападзе пасля таго, як беларускі бок пагасіла запазычанасць за пастаўкі газу перад Масквой у памеры 300 мільёнаў долараў.

Тэги:
газ, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы