11:33 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
БелАЭС у Астраўцы (135)
1610

Да пуску рэактара беларускія энергетыкі на станцыі правялі больш за 240 запланаваных выпрабаванняў.

МІНСК, 22 сне - Sputnik. Этап энергетычнага пуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі завершаны, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі рэспублікі.

"Усе прадугледжаныя тэхнічныя мерапрыемствы і выпрабаванні выкананы. Усяго праведзена 246 выпрабаванняў, у тым ліку - рэжыму скіду нагрузкі турбагенератара энергаблока з 500 МВт да нуля. 21 снежня ў 19:48 турбагенератар першага энергаблока зноў падлучаны да энергасістэмы", - сказалі ў ведамстве.

Там таксама ўдакладнілі, што ў бліжэйшы час (пасля атрымання дазволу Дзяржатамнагляду) будзе пачатая прамысловая эксплуатацыя энергаблока. На гэтым этапе рэактар ​​выведуць на 100-працэнтную магутнасць.

"Пасля паспяховага завяршэння выпрабаванняў будзе праведзена комплекснае апрабаванне энергаблока на працягу 15 сутак на намінальнай магутнасці", - паведамілі ў Мінэнерга.

Пасля гэтага, паводле інфармацыі энергетыкаў, блок будзе прыняты прыёмачнай камісіяй у эксплуатацыю.

БелАЭС - найважнейшы расійска-беларускі эканамічны праект. Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы на аснове перадавога расійскага праекта пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы.

Энергетычны пуск БелАЭС адбыўся 7 лістапада. Урачыстую цырымонію наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што Беларусь у гэты дзень стала атамнай дзяржавай. Раней турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. Чакаецца, што першы блок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы (135)
Тэги:
БелАЭС

Галоўныя тэмы