21:31 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
51 0 0

Паводле інфармацыі беларускага Мінэнерга, кошт у 2021 годзе будзе "практычна на ўзроўні" 2020-га - цяпер Беларусь плаціць Расіі 127 долараў за тысячу "кубоў".

МІНСК, 25 сне - Sputnik. Беларусь і расійская карпарацыя "Газпрам" дамовіліся аб цане на газ для рэспублікі на 2021 год, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Напярэдадні ў Санкт-Петебурге прайшла сустрэча кіраўніка холдынгу Аляксея Мілера з паслом Беларусі Уладзімірам Сямашкам і міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам.

"Аляксей Мілер і Віктар Каранкевіч падпісалі пратакол паміж "Газпрамам" і ўрадам рэспублікі, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фарміравання коштаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь ў 2021 годзе", - гаворыцца ў паведамленні.

Дэталі новага пагаднення, у тым ліку кошт блакітнага паліва, паміж "Газпрамам" і Мінскам у паведамленні не раскрываюцца.

Кошт на ўзроўні 2020-га

Тым часам у Мінэнерга Беларусі раскрылі некаторыя падрабязнасці новага дагавора. Так, кошт, пра які дамовіліся бакі, "практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэй".

"Узгоднены бакамі ўзровень коштаў газу на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае кошт газу для Беларусі, зафіксаваны ў міжурадавым пагадненні аб парадку фарміравання кошту газу, які падпісаны ў 2011 годзе", - удакладнілі ў ведамстве.

Цяперашні дагавор, па якім беларускі бок закупляе газ у Расіі за 127 долараў за тысячу "кубоў", заканчваецца ў канцы года. Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што кошт для рэспублікі павінен быць ніжэйшым.

Нагадаем, перамовы па новым кантракце паміж Мінскам і "Газпрамам" аднавіліся пасля таго, як беларускі бок пагасіла запазычанасць за пастаўкі прыроднага газу ў памеры 300 мільёнаў долараў.

Тэги:
Уладзімір Сямашка, Газпрам, газ

Галоўныя тэмы