11:40 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Расійскі бок, паводле слоў беларускага прэм'ера, гатовы паставіць у рэспубліку максімальны аб'ём "чорнага золата".

МІНСК, 28 сне - Sputnik. Кантракты з Расіяй па нафце будуць заключаны да канца года, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" у нядзелю.

"Гэта традыцыйныя навагоднія пытанні, у гэтым годзе нейкага напалу або напружанасці няма. Мы дамовіліся з урадам РФ аб тым, што не трэба складаць усё "пад елачку", - расказаў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што па пастаўках нафты ўжо ідзе працэс падпісання кантрактаў з шэрагам буйных пастаўшчыкоў. У некаторых выпадках пагадненні ўжо гатовыя, з шэрагам пастаўшчыкоў яшчэ неабходна ўзгадніць некаторыя нюансы.

"Упэўнены, што да канца года абсалютна ўсе кантракты на пастаўку нафты ў Рэспубліку Беларусь будуць падпісаныя", - запэўніў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што Расія гатовая паставіць Беларусі ў наступным годзе максімальныя аб'ёмы нафты, рэспубліка можа перапрацаваць да 18 мільёнаў тон - гэта гадавы аб'ём перапрацоўкі на рэспубліканскіх НПЗ. Па словах Галоўчанкі, калі перапрацоўка такога аб'ёму будзе эканамічна мэтазгодная, то Беларусь пойдзе на гэта.

Чытайце таксама:

Тэги:
Нафта, Раман Галоўчанка

Галоўныя тэмы