Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Беларусь з другой АЭС будзе купляць у Расіі ў 2 разы менш газу

© Sputnik / Юрий Абрамочкин / Перайсці ў медыябанкРэактар ​​АЭС, архіўнае фота
Рэактар ​​АЭС, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах прэзідэнта, паліва ў рэактар АЭС загружаецца на пяць гадоў і каштуе яно цяпер да 150 мільёнаў долараў.

МІНСК, 6 сту – Sputnik. Беларусі ў выпадку ўзвядзення ў рэспубліцы другой АЭС будзе дастаткова набываць штогод у Расіі 10 мільярдаў кубаметраў газу, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Электралічыльнік старога ўзору - Sputnik Беларусь
У Беларусі ўстанавілі тарыфы на "атамную" электрычнасць

Кампанія "Газпром" у 2019 годзе паставіла ў Беларусь 20,3 мільярда кубаметраў прыроднага газу. Паводле інфармацыі беларускага Мінэнерга, пуск БелАЭС дазволіць замяшчаць штогод да 4,5 мільярда кубаметраў "блакітнага паліва". Па словах прэм'ера Рамана Галоўчанка, з увядзеннем у эксплуатацыю першага энергаблока станцыі рэспубліка будзе эканоміць на закупках газу прыблізна 750 тысяч долараў ЗША у дзень.

"Станцыю ўвядзем (БелАЭС - Sputnik), а гэта пяць мільярдаў кубоў газу з 20 мільярдаў, якія мы купляем, не трэба ўжо купляць. Гэта ўжо вялікая незалежнасць", - сказаў Лукашэнка ў сюжэце, паказаным па канале СТВ.

Паводле яго слоў, паліва ў рэактар ​​АЭС загружаецца на пяць гадоў і каштуе яно цяпер да 150 мільёнаў долараў.

"А колькі за газ трэба было б заплаціць? Калі б мы мелі другую АЭС на ўсходзе, то нам дзесяці мільярдаў кубоў газу хапіла б. Гэта ўжо вялікая незалежнасць ад манапаліста", - удакладніў ён.

Як раней паведамляў Sputnik, расійская карпарацыя "Расатам" гатова прыняць удзел у будаўніцтве другой атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі, калі Мінск прыме такое рашэнне. Па дадзеных Мінэнерга, рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў рэспубліцы ўжо ў бягучым годзе.

Энергетычны пуск БелАЭС адбыўся 7 лістапада. Урачыстую цырымонію наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што Беларусь у гэты дзень стала атамнай дзяржавай. Раней турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. Чакаецца, што першы блок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - годам пазней.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0