Паліва падаражэе ў Беларусі з 21 студзеня

© Pixabay / bere_moonlight0Аўтамабіль на АЗС, архіўнае фота
Аўтамабіль на АЗС, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта першае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў 2021-м, апошні раз яны мяняліся 27 кастрычніка 2020 года.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. У Беларусі рознічныя цэны на дызель і бензін павялічацца на 1 капейку з 21 студзеня, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Такім чынам, з сённяшняга дня маторнае паліва на АЗС будзе каштаваць:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,71 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,81 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,03 рубля;
  • ДТ - 1,81 рубля.

Гэта першае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. У мінулы раз кошт павялічваўся 86 дзён таму - 27 кастрычніка 2020 года. Дарэчы, у мінулым годзе цэны на маторнае паліва мяняліся 16 разоў.

У "Белнафтахіме" падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, а ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.

ААТ Гомельтранснафта Дружба - Sputnik Беларусь
Беларусь дамовілася з РФ аб пастаўках нафты і газу на выгадных умовах

З улікам змянення знешніх фактараў у студзені бягучага года кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, узрасла да снежня на 11%.

"У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку канцэрнам прынята рашэнне ў студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку", - патлумачылі рашэнне на "Белнафтахіме".

Тым часам, цэны ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.

Старшыня "Белнафтахіма" Аляксандр Рыбакоў раней адзначаў, што канцэрн не збіраецца мяняць падыходы да цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва ў рэспубліцы, таму што яны прайшлі праверку часам.

"У залежнасці ад змянення кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэн будзе адбывацца ў бок як павелічэння, так і зніжэння не больш за 1 капейку за 1 літр на тыдзень", - растлумачыў кіраўнік канцэрна.

Паводле яго слоў, беларусы станоўча ўспрымаюць існуючыя падыходы да цэнаўтварэння на паліва.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0