МІНСК, 27 сту – Sputnik. Напярэдадні Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі", паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам будуць створаны два фонды: першы прызначаны для фінансавання работ па вывядзенні з эксплуатацыі АЭС, другі - для аплаты мерапрыемстваў па падтрыманні і павышэнні бяспекі станцыі. У прэс-службе адзначылі, што фарміраванне такіх фондаў - сусветная практыка.
Па ўказе пасля ўводу ў эксплуатацыю Беларуская АЭС абавязана кожны месяц рабіць адлічэнні ў гэтыя фонды. Памер збору складае не вышэй за 15% выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі.
Нагадаем, Беларуская АЭС - першая атамная электрастанцыя ў краіне. Першы энергаблок ўжо выведзены на 100% магутнасці. Увод у эксплуатацыю другога запланаваны на 2022 год.
Агульны кошт будаўніцтва станцыі ацэньваецца прыблізна ў 9 мільярдаў долараў. Мяркуецца, што праект акупіцца за 15-20 гадоў.
Раней Лукашэнка заяўляў аб неабходнасці стымуляваць насельніцтва краіны, каб яно больш спажывала электраэнергіі.
Чытайце таксама:
- Кіраўнік НАН патлумачыў, навошта Беларусі праз чвэрць стагоддзя будзе патрэбна трэцяя АЭС
- Еўрасаюз датэрмінова апублікуе вынікі стрэс-тэстаў БелАЭС
- Мінэнерга разлічвае, што беларусы будуць спажываць больш электраэнергіі