Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Падпісаны ўказ аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі

© REUTERS / ANDREI STASEVICH/BELTAБелАЭС ў Астраўцы
БелАЭС ў Астраўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з дакументам, пасля ўводу ў эксплуатацыю АЭС павінна будзе пераводзіць частку выручкі ў спецыяльныя фонды.

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Напярэдадні Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі", паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

БелАЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь
Урад Літвы створыць спецкамісію для блакады БелАЭС

Згодна з дакументам будуць створаны два фонды: першы прызначаны для фінансавання работ па вывядзенні з эксплуатацыі АЭС, другі - для аплаты мерапрыемстваў па падтрыманні і павышэнні бяспекі станцыі. У прэс-службе адзначылі, што фарміраванне такіх фондаў - сусветная практыка.

Па ўказе пасля ўводу ў эксплуатацыю Беларуская АЭС абавязана кожны месяц рабіць адлічэнні ў гэтыя фонды. Памер збору складае не вышэй за 15% выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі.

Нагадаем, Беларуская АЭС - першая атамная электрастанцыя ў краіне. Першы энергаблок ўжо выведзены на 100% магутнасці. Увод у эксплуатацыю другога запланаваны на 2022 год.

Агульны кошт будаўніцтва станцыі ацэньваецца прыблізна ў 9 мільярдаў долараў. Мяркуецца, што праект акупіцца за 15-20 гадоў.

Раней Лукашэнка заяўляў аб неабходнасці стымуляваць насельніцтва краіны, каб яно больш спажывала электраэнергіі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0