Пералік горадаўтваральных прадпрыемстваў вызначылі ў Беларусі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВытворчасць трактароў "Беларус", архіўны фотаздымак
Вытворчасць трактароў Беларус, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2021
Падпісацца
У спісак увайшлі больш за сто гаспадарчых таварыстваў, пераважная частка якіх знаходзіцца ў Мінску і Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў пералік горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, адпаведны дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанову Саўміна ад 16 лютага 2021 года №90 увайшлі 103 акцыянерныя таварыствы.

На першым месцы па іх ліку Мінск, дзе знаходзіцца 20 прадпрыемстваў. Сярод іх - ЗАТ "Атлант", ААТ "Авіякампанія "Белавія", ААТ "Керамін", ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод" і іншыя.

Далей ідзе Магілёўская вобласць з 17 гаспадарчымі таварыствамі. Сярод іх - ААТ "Белшына", ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання" і іншыя.

У Брэсце горадаўтваральнымі вызначаны 16 прадпрыемстваў, у тым ліку - СП ААТ "Брэстгазаапарат", ЗАТ "Амкадор-Пінск", ААТ "Бярозабудматэрыялы", ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод".

Ад Віцебскай вобласці ў спісак увайшлі 15 гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Віцязь", ААТ "Нафтан" і іншыя.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае завод Гарызонт - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2021
Лукашэнка назваў "Гарызонт" вялікай вытворчасцю і іміджам краіны

У Гродненскай вобласці - 13 прадпрыемстваў, такіх, як: Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат", ААТ "Гродна Азот", лідскае ААТ "Лакафарба", ААТ "Малочны Мір", ААТ "Мастоўдрэў" і іншыя.

Па 11 размешчаны ў Гомельскай і Мінскай абласцях. Сярод іх - ААТ "Гомельскі хімічны завод", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ААТ "Гомсельмаш", а таксама ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "Беларуськалій".

У дакуменце ўдакладняецца, што на пасяджэннях органаў кіравання гэтых прадпрыемстваў маюць права прысутнічаць упаўнаважаныя прадстаўнікі прэзідэнта Беларусі ў абласцях і Мінску.

Пастанова ўрада ўступае ў сілу з 28 лютага 2021 года.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0