02:28 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
53 0 0

У першай партыі для перавалкі цераз порт Усць-Луга некалькімі саставамі адпраўлены больш за пяць тысяч тон беларускага бензіну, груз прыбудзе ў тэрмінал "Портэнерго" 9 сакавіка.

МІНСК, 7 сак – Sputnik. Першыя партыі былі адпраўлены ў Расію 5 сакавіка, паведаміў Мінтранс РФ.

"Другая адпраўка з "Мазырскага НПЗ" адбылася 6 сакавіка - адгружана партыя мазуту агульным аб'ёмам 3,6 тысячы тон. Груз будзе перавалены ў марскі порт Санкт-Пецярбурга", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт праз марскія парты РФ 19 лютага.

Дакумент прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі амаль 10 мільёнаў тон грузаў у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. На 2021-ы запланавана перавалка да 3,5 мільёна тон, на 2022-і - да 3,2 мільёна тон, на 2023-і - да 3,1 мільёна тон. Гаворка пра такія грузы, як бензін, мазут і алей.

Беларускія грузы праз парты Расіі

У жніўні Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі еўрапейскіх краін. Беларускі лідэр даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя маршруты.

Аб'ём нафтапрадуктаў, якія будуць перанакіраваны ў расійскія парты, можа скласці да 4-6 мільёнаў тон. Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія гавані – Усць-Лугу, Прыморск, Высоцкі і Санкт-Пецярбург.

Таксама Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва тэрмінала ў Ленінградскай вобласці за кошт зэканомленых сродкаў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС.

Хто будзе экспартаваць грузы праз парты РФ

У рэалізацыі праекта зацікаўлены "Беларуская нафтавая кампанія", "Новая нафтавая кампанія", "Мазырскі НПЗ" і "Нафтан".

Як тлумачыў на цырымоніі падпісання пагаднення міністр транспарту РФ, цана для беларускіх пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў будзе ніжэй, чым была пры перавалцы праз прыбалтыйскія парты.

"Усе нашы стывідоры, трэйдары і ўдзельнікі ад РЧ - мы ўсе пайшлі на істотныя зніжкі, зыходзячы з тых аб'ёмаў, якія прапанаваў беларускі бок", - казаў Віталій Савельеў.

У перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў задзейнічаны парты Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці - Усць-Луга (150 км ад Санкт-Пецярбурга), порт Прыморск (5 км ад горада Прыморска, канчатковая кропка Балтыйскай трубаправоднай сістэмы) і "Марскі порт Санкт-Пецярбург".

Не выключана, што ў бліжэйшыя гады будуць пераарыентаваны не толькі нафтавыя беларускія патокі, але і пачнецца адгрузка калійных удабрэнняў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
Тэги:
Бензін, партыя, Расія, порт, нафтапрадукты

Галоўныя тэмы