Міністр аховы здароўя распавёў, куды выдаткуюць $20 млн крэдыту АПЕК

© Sputnik / Михаил Кутузов / Перайсці ў медыябанкГрашовыя купюры
Грашовыя купюры - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Падпісацца
Асаблівасць крэдыту ў тым, што ўсе атрыманыя сродкі павінны быць выдаткаваны на расходы ў сувязі з пандэмій каронавіруса, таму планы на яго вялікія.

МІНСК, 12 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падзяліўся планамі, куды будуць выдаткаваны 20 мільёнаў долараў крэдыту, атрыманага ад Фонду міжнароднага развіцця АПЕК.

У крэдыту ёсць адна важная ўмова: сродкі могуць быць выдаткаваныя на пагашэнне расходаў бюджэту на барацьбу з пандэміяй каронавіруса.

"Гэта значыць няма абмежавання, што гэта толькі на медыкаменты, на абсталяванне або зарплатныя праекты. Мы з Міністэрствам фінансаў глядзім выдаткі, якія былі, і гэтыя выдаткі бюджэту будуць ісці за кошт крэдытных рэсурсаў, дазваляючы нам запланаваныя бюджэтныя рэсурсы накіраваць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў сістэме аховы здароўя", - цытуе словы міністра БелТА.

Міністр таксама падкрэсліў, што атрыманыя сродкі былі прадастаўлены на вельмі выгадных умовах для Беларусі: добры памер працэнтнай стаўкі і тэрміны вяртання.

І гэта не першы падобны вопыт для Беларусі па частцы фінансавых запазычанняў: Міністэрства аховы здароўя працуе ў тым жа кірунку і з Сусветным банкам (толькі ў гэтым выпадку сродкі абавязкова павінны пайсці на закупку лекаў, абсталявання і рэалізацыю інфармацыйнай стратэгіі).

Крэдыт на пандэмію

11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджанае крэдытнае пагадненне паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця АПЕК.

Па Праграме неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя Беларусь атрымлівае 20 мільёнаў долараў, якія будуць накіраваны на развіццё сферы аховы здароўя ў краіне і барацьбу з пандэміяй каронавіруса.

Крэдыт разлічаны на 18 гадоў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0