20:13 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.42
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Раней Беларуская калійная кампанія (БКК) падпісала кантракт з індыйскай IPL на пастаўку 800 тон удабрэнняў па цане 247 долараў за тону.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларуская калійная кампанія дамовілася з найбуйнейшым індыйскім імпарцёрам мінеральных удабрэнняў IPL пра новы кошт на пастаўкі калійных удабрэнняў, паведамілі ў прэс-службе беларускай кампаніі.

Цяпер на індыйскі рынак беларускія калійныя ўдабрэнні будуць паступаць па цане 280 долараў за тону на ўмовах CFR. У канцы студзеня Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт з індыйскай IPL на пастаўку 800 тон удабрэнняў па цане 247 долараў за тону.

У паведамленні адзначаецца, што гэтая здзелка - чарговы крок у гарманічным і планамерным развіцці як індыйскага, так і сусветнага рынку калію.

Нафтабаза на тэрыторыі марскога гандлёвага порта
© Sputnik / Владимир Астапкович

Раней БКК дамовілася з Кітаем аб цэнах на партыі калійных удабрэнняў, быў усталяваны кошт за тону ў памеры 247 долараў ЗША, цана зафіксавана да 31 снежня 2021 года.

ААТ "Беларуская калійная кампанія" была створана ў 2013 годзе. За гэты час БКК паставіла беларускі калій амаль у 140 краін свету. Асноўны пастаўшчык удабрэнняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" - у ліку лідэраў сусветнага экспарту калійных удабрэнняў.

Чытайце таксама:

Тэги:
долар, удабрэнне, кампанія, кантракт, калійныя ўдабрэнні, Беларуская калійная кампанія (БКК), цэны, Індыя, Беларусь

Галоўныя тэмы