Дзве буйныя кандытарскія фабрыкі аб'яднаюць у Беларусі

© Pixabay / NawalescapeШакаладныя цукеркі, архіўны фотаздымак
Шакаладныя цукеркі, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2021
Падпісацца
Плануецца стварыць кандытарскі кластар у далейшым, а пакуль будзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці і аптымізацыі асартыменту.

МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кандытарскія фабрыкі "Чырвоны мазыранін" і "Спартак" аб'яднаюць, паведаміла прэс-служба "Белдзяржхарчпрама".

Такое рашэнне прынята для двух фабрык у панядзелак, цяпер кіруючай кампаніяй стала СП ААТ "Спартак".

Як удакладняецца ў паведамленні, рашэнне прынята з-за вялізнага вопыту кампаніі "Спартак" у продажы сваіх тавараў у краіне і за мяжой: фабрыка супрацоўнічае больш чым з 25 краінамі. Перад "Спартаком" паставілі задачу павысіць эфектыўнасць работы ААТ "Чырвоны Мазыранін".

Спявачка Ала Пугачова - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2019
Пугачова пакаштавала цукеркі, якія падарыў Лукашэнка
У далейшым плануецца стварыць кандытарскі кластар у Беларусі, а пакуль будзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці, аптымізацыя асартыменту, зніжэнне сабекошту тавару ў цэлым. Таксама ёсць мэта павысіць пазнавальнасць брэнда "Чырвоны Мазыранін".

"Такая форма працы не паўплывае на вядомыя традыцыйныя гандлёвыя маркі "Чырвоны Мазыранін", хутчэй узмоцніць іх пазіцыі на рынку за кошт больш моцных гандлёвых марак "Спартака", - падкрэслілі ў паведамленні.

Дарэчы, "Чырвоны Мазыранін" - адно з найстарэйшых у Беларусі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, гісторыя фабрыкі пачалася ў 1913 годзе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0