22:53 17 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Расійскі рынак нараўне з еўрапейскім з'яўляецца найважнейшым для беларускай эканомікі: туды пастаўляецца значная частка прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў.

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Эканамічны рост Расіі пазітыўна адаб'ецца на развіцці іншых краін ЕАЭС і Саюза ў цэлым, заявіў галоўны эканаміст Еўразійскага банка развіцця Яўген Вінакураў, каментуючы пасланне Федэральнаму сходу Уладзіміра Пуціна.

Раней стала вядома, што па выніках 2020 года тавараабарот Беларусі і Расіі склаў 29,5 мільярда долараў. Пры гэтым расійскі рынак займае першае месца (47,9%) па пастаўках для беларускай эканомікі. У сваю чаргу Беларусь з'яўляецца чацвёртым (5%) па важнасці гандлёвым партнёрам для Расіі.

"Расія з'яўляецца найважнейшым гандлёвым партнёрам для краін Саюза. Акрамя таго, большая частка грашовых пераводаў у Арменію і Кыргызстан, а таксама ў Таджыкістан паступае з Расіі. У гэтым плане патэнцыйнае павышэнне доўгатэрміновых тэмпаў эканамічнага росту ў Расіі будзе мець пазітыўны эфект на эканамічнае развіццё іншых краін ЕАЭС і Саюза ў цэлым", - упэўнены суразмоўца Sputnik.

Пры гэтым Яўген Вінакураў падкрэсліў, што Расія з'яўляецца найбуйнейшай эканомікай ЕАЭС. На долю РФ прыходзіцца больш за 85% ВУП Саюза, у ёй пражывае больш за 75% насельніцтва ЕАЭС.

Падчас штогадовага паслання Федэральнаму сходу Уладзімір Пуцін распавёў аб развіцці інфраструктурных праектаў і выдзяленні дадатковых сродкаў на сацыяльную падтрымку насельніцтва.

"Як правіла, павелічэнне даходаў менш багатых грамадзян аказвае больш моцны ўплыў на іх спажыванне, так як большая частка даходаў расходуецца, а не зберагаецца. Наш базавы прагноз на гэты год прадугледжваў рост ВУП на 3,3% (у РФ - Sputnik). Павелічэнне бюджэтных расходаў падтрымлівае аптымізм у адносінах да росту", - удакладніў Вінакураў.

Чытайце таксама:

Тэги:
прадпрыемства, прадукцыя, Эканоміка, рынак, эксперт, Беларусь, рост, Расія, эканамічны рост

Галоўныя тэмы