Беларускія мытнікі не будуць афармляць аўтамабілі Skoda пры іх увозе ў краіну

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкПродаж аўтамабіляў у аўтасалоне
Продаж аўтамабіляў у аўтасалоне - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2021
Падпісацца
Пастанова Саўміна ад 23 красавіка №240 "Аб прымяненні спецыяльных мер" уступіць у сілу 5 траўня, ім усталяваны пералік тавараў, якія нельга ўвозіць і прадаваць у рэспубліцы.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Беларускія мытнікі не будуць афармляць аўтамабілі Skoda пры іх увозе ў рэспубліку праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе ДМК Беларусі.

У ведамстве патлумачылі, што мытнікі не буду афармляць і выпускаць у свабоднае абарачэнне праз мытную мяжу ЕАЭС аўтамабілі Skoda, таму што транспартны сродак гэтай маркі забаронены да ўвозу ў Беларусь.

Таксама не будзе праводзіцца рэгістрацыя выплаты ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да забароненых аўтамабіляў, у тым ліку што ўвозяцца ў рэспубліку з дзяржаў-членаў ЕАЭС.

А што Liqui Moly і Beiersdorf?

Згодна з пастановай, тавары для асабістага карыстання Liqui Moly і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea) увозіць можна. Таксама дзеянне пастановы Саўміна не закране машыны Skoda, якія зарэгістраваны ў дзяржавах-членах ЕАЭС, альбо часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю Саюза, у тым ліку для асабістага карыстання.

Што адбылося?

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2021
Прэм'ер Беларусі раскрыў дэталі прымянення зваротных санкцый
Урад Беларусі 23 красавіка вырашыў увесці санкцыйныя меры ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf. У Саўміне адзначылі, што гэтае рашэнне было прынята для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўлічваючы "недружалюбныя дзеянні" дадзеных кампаній у дачыненні да Беларусі.

У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Nivea была адным з асноўных спонсараў гэтага спартыўнага мерапрыемства. У ліку іншых кампаній, якія адмовіліся ўдзельнічаць у фінансаванні ЧС-2021, кампанія Skoda Auto, нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0