https://bel.sputnik.by/20210507/Energablok-1-BelAES-uklyuchany--setku-praz-mesyats-paslya-adklyuchennya-1047565823.html
Энергаблок №1 БелАЭС уключаны ў сетку праз месяц пасля адключэння
Энергаблок №1 БелАЭС уключаны ў сетку праз месяц пасля адключэння
Sputnik Беларусь
Спецыялісты прыступілі да комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальным узроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі, якое будзе доўжыцца на... 07.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-07T09:24+0300
2021-05-07T09:24+0300
2021-05-07T09:05+0300
навіны
эканоміка
галоўнае
у беларусі
белаэс
месяц
белаэс у астраўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў уключаны ў сетку пасля рэгламентных работ, паведаміла ў чацвер прэс-служба міністэрства энергетыкі Беларусі.Першы энергаблок БелАЭС ў Астраўцы быў адключаны ад сеткі месяц таму, 7 красавіка.У Мінэнерга дадалі, што спецыялісты прыступілі да комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальным узроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі, якое будзе доўжыцца на працягу 15 сутак. У ведамстве патлумачылі, што комплекснае апрабаванне завершыць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС.Этап доследна-прамысловай эксплуатацыі пачаўся 22 снежня 2020 года, з вывадам першага энергаблока на 75% намінальнай магутнасці.Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся ў жніўні 2020 года, яго ўвод у прамысловую эксплуатацыю запланаваны на першую палову 2021 года. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , эканоміка, галоўнае, у беларусі, месяц, белаэс у астраўцы
навіны , эканоміка, галоўнае, у беларусі, месяц, белаэс у астраўцы
Энергаблок №1 БелАЭС уключаны ў сетку праз месяц пасля адключэння
Спецыялісты прыступілі да комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальным узроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі, якое будзе доўжыцца на працягу 15 сутак.
МІНСК, 6 тра - Sputnik. Першы энергаблок Беларускай АЭС зноў уключаны ў сетку пасля рэгламентных работ, паведаміла ў чацвер прэс-служба міністэрства энергетыкі Беларусі.
Першы энергаблок БелАЭС ў Астраўцы быў адключаны ад сеткі месяц таму, 7 красавіка.
"Шостага траўня першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі уключаны ў сетку пасля правядзення рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ў Telegram-канале ведамства.
У Мінэнерга дадалі, што спецыялісты прыступілі да комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальным узроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі, якое будзе доўжыцца на працягу 15 сутак. У ведамстве патлумачылі, што комплекснае апрабаванне завершыць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС.
Этап доследна-прамысловай эксплуатацыі пачаўся 22 снежня 2020 года, з вывадам першага энергаблока на 75% намінальнай магутнасці.
Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся ў жніўні 2020 года, яго ўвод у прамысловую эксплуатацыю запланаваны на першую палову 2021 года. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.