02:10 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Экспарт круглага лесаматэрыялу з Беларусі цяпер не ажыццяўляецца, уся драўніна перапрацоўваецца ў краіне.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Ніякіх дадатковых масавых высечак лесу ў Беларусі на фоне павышанага попыту і падаражэння драўніны не вядзецца - усе яны толькі планавыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Андрэй Мацкевіч.

Піламатэрыял на ўнутраным рынку рэспублікі падаражэў на працягу года ў два разы, а ў розных Telegram-каналах з'явілася мноства паведамленняў пра беспрэцэдэнтныя высечкі лесу. У ведамстве лічаць, што гэта фэйкі.

"Што тычыцца Кітая, то мы пастаўляем туды толькі прадукцыю з сухой дошкі. Гэта так званы "хворы" лес, пашкоджаны караедам. Ён не запатрабаваны ні ў Еўропе, ні на ўнутраным рынку", - зазначыў Мацкевіч.

Ён таксама дадаў, што ў апошні час "нават ўпалі аб'ёмы такога экспарту ў Кітай, так як зменшылася колькасць сухастою".

Пачынаючы з 19 траўня, арганізацыі Мінлясгаса штотыдзень будуць выстаўляць на таргі не менш за 2 тысячы кубаметраў піламатэрыялаў для рэалізацыі выключна на ўнутраны рынак. Такім чынам, айчынныя прадпрыемствы змогуць забяспечыць свае патрэбнасці ў пілапрадукцыі ў прыярытэтным парадку. Экспарт ж будзе ажыццяўляцца па рэшткавым прынцыпе. Пры гэтым кошт, як і раней, будзе фарміравацца непасрэдна на біржавых таргах і залежаць ад узроўню попыту і прапановы.

Доля пілапрадукцыі, вырабленай арганізацыямі Мінлясгаса, у 2020 годзе склала 23%. Асноўнымі вытворцамі сёння з'яўляюцца прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.

Чытайце таксама:

Тэги:
краіна, Беларусь, Экспарт, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы