18:59 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
36 0 0

Па выніках перамоў прэзідэнтаў Расіі і Беларусі была дасягнута дамоўленасць аб атрыманні другога траншу крэдыту. Першы, у памеры 500 млн долараў, быў атрыманы 30 снежня 2020 года.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Беларусь атрымала другі транш дзяржаўнага крэдыту Расіі ў паўмільярды долараў. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.

Аб другім траншы расійскага крэдыту Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся на перамовах у Сочы 29 траўня. "Прэзідэнт Расіі, калі мы развітваліся, мне на хаду сказаў: я табе павінен нагадаць, што другі транш па раней дамоўленным крэдыце на мільярд долараў вы атрымаеце літаральна ў чэрвені", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях супрацоўніцтва з РФ у аўторак.

У беларускім Мінфіне падкрэслілі, што крэдыт прадастаўлены "у адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі, заключанымм 21 снежня 2020 года".

У сераду, 2 чэрвеня, 500 мільёнаў долараў паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў краіны. Першую частку ў памеры паўмільярда долараў пералічылі ў 2020 годзе. Таксама 0,5 млрд долараў Беларусь атрымала са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Прэзідэнт Лукашэнка паведамляў, што крэдыт быў выдаткаваны на выплату доўгу за расійскі газ (200 млн долараў) і на барацьбу з COVID-19.

Чытайце таксама:

Галоўныя тэмы