09:19 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
55 0 0

Эканаміст не прыйдзе ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Эканаміст Віктар Цярэшчанка абвясціў аб сваім выхадзе з прэзідэнцкай гонкі і заклікаў зняцца ўсіх іншых "альтэрнатыўных кандыдатаў".

Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню напрыканцы жніўня — па словах эканаміста, яго атруцілі маркоўным фрэшам з вяршкамі. Не выключаў палітык і версію "атручвання" штабам Таццяны Караткевіч. Аднак у сераду ён не выключыў і магчымасць "умяшання сілавых структур".

У той жа час пасля праверкі сапраўднасці ў яго падтрымку ЦВК прызнаў сапраўднымі менш за сем тысяч подпісаў за вылучэнне Цярэшчанкі.

Эканаміст абвясціў аб сваім выхадзе з прэзідэнцкай гонкі ў сераду. Прычынай гэтаму ён назваў свой стан здароўя. Таксама Цярэшчанка публічна заклікаў усіх іншых "альтэрнатыўных кандыдатаў" зняцца з выбараў.

"Гэта ўсё немагчыма вытрываць, не хачу ўдзельнічаць у пабудове феадальнай дзяржавы яшчэ пяць гадоў", — заявіў ён Sputnik, але пры гэтым падкрэсліў, што не будзе эміграваць з Беларусі.

Раней ён планаваў у бліжэйшыя дні правесці прэс-канферэнцыю, аднак адмовіўся ад гэтай задумы, таксама па стане здароўя. У ЦВК на рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Цярэшчанка не прыйдзе — ён да гэтага часу лечыцца.

ЦВК зарэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня. Дакументы для рэгістрацыі, акрамя Цярэшчанкі, падалі групы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідэра ЛДП (Б) Сяргея Гайдукевіча, казацкага атамана Мікалая Улаховіча, актывісткі "Гавары праўду!" Таццяны Караткевіч і экс-настаўніцы Жаны Раманоўскай, у "скарбонцы" якой толькі 780 подпісаў.

Тэги:
Партыі і рухі, Палітыка, Нацыянальныя выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ЦВК Рэспублікі Беларусь, Віктар Цярэшчанка, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы