10:05 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
117 0 0

Перад пасяджэннем ЦВК залу запоўнілі шматлікія журналісты і фатографы.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Пасведчанні кандыдатаў у прэзідэнты прадстаўлены ў ЦВК Беларусі напярэдадні пасяджэння, перадае карэспандэнт Sputnik.

На стале, дзе будуць засядаць члены ЦВК, выкладзены пасведчанні чатырох кандыдатаў: Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Улаховіча, Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча.

Шматлікія журналісты і фатографы рабілі фота і здымалі на камеры.

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама Беларусі, на якім будзе разгледжана пытанне рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, адбудзецца сёння ў будынку беларускага парламента.

Пасля рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыць пасведчанні.

Тэмы:
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
Тэги:
Партыі і рухі, Палітыка, Выбары, Нацыянальныя выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ЦВК Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы