13:23 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
270 0 0

Магістр псіхалогіі падчас выбарчай кампаніі 2010 года была даверанай асобай Уладзіміра Някляева.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч зарэгістравана кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Дадзенае рашэнне было аднагалосна прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое праходзіць у чацвер у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik. Па дадзеных ЦВК, з падпісных лістоў Караткевіч было адобрана больш за 105 тысяч подпісаў (пры неабходным ліміце 100 тысяч).

"Гэта стала магчымым дзякуючы таму, як спрацавала каманда. Я з'яўляюся адзінай дэмакратычнай альтэрнатывай. Тыя людзі, якія 11 кастрычніка аддадуць за мяне свае галасы, разумеюць, што ўлада павінна мяняцца", — заявіла Караткевіч журналістам.

Яна адзначыла, што ў Беларусі пагоршылася эканамічнае становішча, віной таму застой ва ўладзе.

"Лукашэнка сёння стаміўся, яму трэба адпачыць, нам патрэбны мірныя перамены", — дадала палітык.

38-гадовая Караткевіч стала першай у гісторыі суверэннай Беларусі жанчынай-кандыдатам на вышэйшы дзяржаўны пост.

Таццяна Караткевіч нарадзілася ў Мінску 8 сакавіка 1977 года. Скончыла факультэт псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка, атрымала званне магістра псіхалогіі. Працавала псіхолагам ва ўніверсітэце, у цэнтры адаптацыі і рэабілітацыі. Зараз — дырэктар сацыяльнай установы "Сямейная пляцоўка", якая аказвае дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" з 2010 года, на мінулых выбарах была даверанай асобай Уладзіміра Някляева, у 2012-м балатавалася ў Палату прадстаўнікоў рэспублікі Беларусь.

Тэмы:
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
Тэги:
Партыі і рухі, Палітыка, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ЦВК Рэспублікі Беларусь, Таццяна Караткевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы