15:16 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Віктар Цярэшчанка

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

© Sputnik Вера Дашкевич
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
191 0 0

Са скаргай на Цэнтрвыбаркам у суд звярнуўся Віктар Цярэшчанка.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Вярхоўны суд разгледзіць у сераду скаргу эканаміста Віктара Цярэшчанкі на адмову рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, пра гэта Sputnik паведаміла прэс-сакратар ВС Анастасія Цімановіч.

Віктару Цярэшчанку адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам з-за таго, што ў яго падтрымку прызнаныя сапраўднымі менш за сем тысяч подпісаў з неабходных 100 тысяч.

"Грамадзянская справа па скарзе на дзеянні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб адмове Цярэшчанка У.І. ў рэгістрацыі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пройдзе 16 верасня", — паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Віктар Цярэшчанка раней афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы пасля таго, як яго "атруцілі" маркоўным фрэшам са сліўкамі. Зрэшты, крымінальную справау праваахоўнікі заводзіць адмовіліся. Такое рашэнне Ленінскага РАУС Мінска Цярэшчанка мае намер абскардзіць.

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Судовая сістэма, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Вярхоўны суд РБ, Віктар Цярэшчанка, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы