13:53 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
Перадвыбарная кампанія-2015 (14)
206 0 0

Яе скарга – адзіная, пададзеная на сёння ў Цэнтральную выбарчую камісію.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Скаргу кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на "незаконную агітацыю" на карысць дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ЦВК разгледзіць на пасяджэнні ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў Цэнтрвыбаркаме.

Актывістка "Гавары праўду!" і кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч падала скаргу ў ЦВК на Аляксандра Лукашэнку ў пятніцу.

На думку Караткевіч, на карысць кандыдата Лукашэнкі праводзіцца незаконная агітацыя — у тым ліку, з выкарыстаннем сімволікі, аналагічнай той, якая выкарыстоўваецца на яго плакатах і вытворчасцю маек з лозунгам перадвыбарнай праграмы дзеючага прэзідэнта.

Скарга Караткевіч будзе разгледжана ў пятніцу, 2 кастрычніка. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паставіла разгляд скаргі першым пунктам праграмы пасяджэння. У ЦВК таксама ўдакладнілі, што больш скаргаў пакуль што ніхто не падаваў.

Тэмы:
Перадвыбарная кампанія-2015 (14)
Тэги:
Партыі і рухі, Выбарчая сістэма, Выбары, Нацыянальныя выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), "Гавары праўду!", Таццяна Караткевіч, Мінск, Еўропа, Увесь свет, Беларусь

Галоўныя тэмы