11:14 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Досрочное голосования на президентских выборах 2015 года

Датэрмінова ўжо прагаласавалі 4, 49% выбаршчыкаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
154 0 0

Найменш актыўныя выбаршчыкі Гродзенскай вобласці: толькі 3,84% выбаршчыкаў рэгіёну вырашылі зрабіць сваё волевыяўленне датэрмінова.

МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Практычна кожны 22-і беларускі выбаршчык прыйшоў на ўчастак у першы дзень датэрміновага галасавання, вынікае з дадзеных, размешчаных на сайце ЦВК.

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах другі дзень працягваецца ў Беларусі. Традыцыйна не ў асноўны дзень выбараў на ўчасткі для галасавання прыходзяць каля 30% выбаршчыкаў.

Па дадзеных ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання, 6 кастрычніка, ўчасткі наведала 4,49% усіх выбаршчыкаў. Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці — 5,11%, менш за ўсё — у Гродзенскай (3,84%). У рэйтынгу выбарчай актыўнасці другі радок займае Брэсцкая вобласць (5,04%), затым ідуць Мінская (4,61%), Магілёўская (4,04%) і Гомельская (4,03%).

У сталіцы 4,62% ​​мінчан прагаласавалі датэрмінова. Сярод іх — міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, якая ў выбарчай кампаніі 2015 года ўзначальвае перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Як чакаецца, у сераду, 7 кастрычніка, свой выбар зробіць і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах — 11 кастрычніка.

По теме

Выбаршчыкам Кастрычніцкага раёна Мінска дораць гадзіннікі
Ярмошына: дэмакратычныя працэдуры добра ўспрымаюцца выбаршчыкамі
Sputnik прадставіў спецпраект аб прэзідэнцкай выбарчай кампаніі
Тэги:
Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі (2015), Увесь свет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы