14:32 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
58 0 0

Кандыдат у прэзідэнты прагаласаваў на 54-м мінскім участку.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах, перадае карэспандэнт Sputnik c выбарчага ўчастка.

Прэзідэнцкія выбары праходзяць у Беларусі. Кандыдатамі зарэгістраваныя чацвёра: дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідэр ЛДП (Б) Сяргей Гайдукевіч, вярхоўны атаман РГА "Беларускае казацтва" Мікалай Улаховіч і актывістка "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч.

Мікалай Улаховіч прыняў удзел у галасаванні. Ён наведаў выбарчы ўчастак №54.

“Я і так ужо перамог. Але калі я сёння не стану прэзідэнтам, то я і мая партыя будзем рыхтавацца да парламенцкіх выбараў”, – сказаў атаман на ўчастку.

Ён таксама адзначыў, што ўжо не сыдзе з палітыкі. Адказваючы на пытанне аб высокай яўцы на датэрміновым галасаванні, атаман сказаў, што лічыць яе “нармальнай”, патлумачыўшы гэта тым, што датэрмінова галасавалі студэнты, “якія хацелі з’ехаць дадому”.

“Я ведаю, што большасць галасоў сёння будзе ў Лукашэнкі, але я працую на будучыню і хачу падрыхтаваць прэзідэнту пераемніка. І будучыню я бачу толькі ў партыйным будаўніцтве”, – падкрэсліў Улаховіч.

Паводле ацэнак экспертаў, на бягучых выбарах пераможа Лукашэнка. Другое месца сацыёлагі прадракаюць Караткевіч або Гайдукевічу.

Выбарчыя ўчасткі працуюць да 20.00.

Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Тэги:
Партыі і рухі, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Мікалай Улаховіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы