07:52 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Лукашенко с сыном на избирательном участке

Лукашэнка прыняў удзел у галасаванні

© Sputnik
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
63 0 0

Прэзідэнт прыбыў на выбарчы ўчастак разам са сваім малодшым сынам Мікалаем.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак для галасавання, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Прэзідэнцкія выбары праходзяць у Беларусі 11 кастрычніка. У іх прымаюць удзел чатыры кандытата: дзеючы прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.

Выбарчы ўчастак для галасавання № 1 размешчаны ў Акадэміі фізкультуры на праспекце Пераможцаў у Мінску. На гэтым жа ўчастку Лукашэнка галасаваў на парламенцкіх выбарах у 2012 годзе.

Прэзідэнт прыбыў на выбарчы ўчастак разам з малодшым сынам Мікалаем, атрымаў бюлетэнь для галасавання і прыняў у ім удзел. За працэсам галасавання кіраўніка беларускай дзяржавы назіралі прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і мноства журналістаў.

Лукашэнка балатуецца ў прэзідэнты ў пяты раз. На гэты раз яго перадвыбарная праграма называецца "За будучыню незалежнай Беларусі", нефармальныя назва праграмы і асноўны пасыл дакумента — "Нам няма чаго дзяліць і няма чаго падзяляцца". У праграме кандыдата пяць асноўных блокаў і пяць задач развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. У ліку найбольш значных тэзісаў, акрамя захавання суверэнітэту краіны, можна назваць эканамічныя прыярытэты (барацьбу з інфляцыяй, аднаўленне эканомікі, зніжэнне знешняга дзярждоўгу, замарожванне падаткаў на пяць гадоў, іпатэку, мабільную сувязь) і сацыяльныя.

Практычна ўсе дзяржаўныя і недзяржаўныя сацыёлагі і палітолагі лічаць Лукашэнка найбольш верагодным кандыдатам на перамогу ў цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах. На выбарах 2010 года Лукашэнка набраў 79,65% галасоў выбаршчыкаў.

 

 

Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы