09:10 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Мікалай Улаховіч з жонкай на выбарчым участку

ЦВК: за Улаховіча прагаласавала менш людзей, чым ён сабраў подпісаў

© Sputnik Евгений Казарцев
Выбары 2015
Атрымаць кароткую спасылку
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
124 0 0

Розніца ў колькасці прагаласаваўшых і колькасці сабраных подпісаў складае “мінус” 48 тысяч.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. За лідэра Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча на выбарах прагаласавала менш чалавек, чым ён сабраў подпісаў у сваю падтрымку перад выбарамі, заявіла ў панядзелак кіраўнік ЦВК Беларусі ў Мінску Лідзія Ярмошына.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі ў нядзелю. У іх удзельнічалі чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч, старшыня ЛДП (Б) Сяргей Гайдукевіч і лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Па папярэдніх дадзеных ЦВК, дзеючы прэзідэнт лідзіруе з больш чым 83% галасоў, у Караткевіч вынік — 4,42% галасоў выбаршчыкаў, у Гайдукевіча — 3,32%, у Улаховіча — 1,17%.

"За Улаховіча прагаласавала 101 000 чалавек — у сярэднім крыху больш за адзін працэнт выбаршчыкаў", — сказала старшыня ЦВК Ярмошына.

Пры гэтым яна адзначыла, што гэта менш, чым кандыдат сабраў подпісаў у сваю падтрымку ў пачатку прэзідэнцкай кампаніі (149,82 тысячы — Sputnik).

Паводле інфармацыі ЦВК, канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стануць вядомыя ў пятніцу, калі камісія апрацуе усе пратаколы галасавання.

Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Тэги:
Грамадства, Партыі і рухі, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Лідзія Ярмошына, Мікалай Улаховіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы