17:26 18 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Хмаравае сховішча дадзеных

Не забудзьце зрабіць копію: 31 сакавіка Міжнародны дзень бэкапа

© Flickr/ FutUndBeidl
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
5201

Міжнародны дзень рэзервовага капіравання прыдумалі, каб нагадаць карыстальнікам аб уразлівасці носьбітаў.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Міжнародны дзень рэзервовага капіравання вырашылі адзначаць 31 сакавіка, каб 1 красавіка не застацца ў дурнях. Карыстальнікі сайта сацыяльных навін reddit.com, ініцыятары карыснага свята, некалькі гадоў таму заўважылі, што менавіта 1 красавіка актывізуюцца сур'ёзныя вірусы. Вынікам дзеяння гэтых вірусаў былі збоі ў працы і страта дадзеных.

Дзень бэкапу — гэта спроба нагадаць радавым карыстальнікам (прафесіяналы небяспекі ведаюць і ўмеюць іх пазбягаць), што сямейныя фатаграфіі, відэа- і важныя дакументы трэба дубляваць. Ёсць два варыянты.

Першы — самы прасты — зрабіць копію на флэшку ці знешні жорсткі дыск.

Другі — размясціць файлы ў хмарнае анлайн сховішча.

Што сапраўды не варта рабіць, дык гэта пускаць сітуацыю на самацёк. Тэхнічныя збоі і выпадковыя выдаленні файлаў адбываюцца раптоўна і заўсёды нечакана.

Каб не страціць важную інфармацыю, рабіце копіі!

Тэги:
Тэхналогіі і інавацыі, Кампьютары і інфармацыйныя тэхналогіі, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Кібербяспека, Інтэрнэт, Міжнародны дзень рэзервовага капіявання
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы