Першаму беларускаму рэферэндуму 20

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка прысягае на канстытуцыі, 1994 год
Аляксандр Лукашэнка прысягае на канстытуцыі, 1994 год - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэферэндум 14 мая 1995 года стаў выключным момантам ў гісторыі Беларусі і беспрэцэндэнтым выпадкам у законатворчасці.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. У сакавіку 1995-га Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Вярхоўнаму Савету правесці ўсенародны рэферэндум. На яго прэзідэнт хацеў вынесці чатыры пытанні: аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай, аб змене нацыянальных гебра і сцяга, аб накаріванні дзяржаўнай палітыцы на эканамічную інтэграцыю с Расіяй, аб зменах артыкулаў канстытуцыі, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі.

На думку юрыстаў, прапанаваныя прэзідэнтам пытанні не адпавядалі Закону "Аб ўсенародным галасаванні (рэферэндуме)". Нарматыўны акт, у прыватнасці, абвяшчаў, што на рэферэндум не могуць быць вынесены пытанні нацыянальна-гістарычнай ідэнтычнасці — такія, як мова і нацыянальна-гістарычныя сімвалы.

© Photo : 90s.byДэмантаж "Пагоні" з Дома Урада
Демонтаж герба Пагоня с фасада Дома правительства - Sputnik Беларусь
Дэмантаж "Пагоні" з Дома Урада

Да 1995 года артыкул 17 Канстытуцыі вызначаў беларускую мову як дзяржаўную, а рускую — як мову міжнацыянальных зносін.

Сам прэзідэнт у той час прызначыць рэферэндум не мог. Гэта павінен быў зрабіць Вярхоўны Савет, які, у сваю чаргу, апынуўся расколаты.

Каб папярэдзіць прыняцце рашэння аб рэферэндуме, 19 дэпутатаў Вярхоўнага Савета (фракцыя БНФ) 11 красавіка абвясцілі галадоўку наўпрост у Авальнай зале. З-за чаго тры пытанні з чатырох, прапанаваных прэзідэнтам, Вярхоўны Савет не зацвердзіў.

Галадоўка працягвалася, і выканаўчая ўлада ўжыла сілу супраць улады заканадаўчай. Па словах удзельнікаў падзей, у ноч з 11 на 12 красавіка, пасля 2-й гадзіны ночы, у будынак Вярхоўнага Савета былі ўведзеныя вайсковыя падраздзяленні.

Галадаючыя дэпутаты заставаліся ў зале круглыя суткі былі вымушаны пад прымусам пакінуць будынак.

Прымяненне сілы да дэпутатаў мела пэўны вынікі: ужо на наступны дзень большасць дэпутатаў падтрымала ініцыятыву прэзідэнта — было прынята пастанаўленне аб правядзенні рэферэндума.

Плебісцыт быў прызначаны на 14 мая, адначасова з першым турам галасавання па выбарах у Вярхоўны Савет.

Стужка навiн
0