15:12 29 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень горада Мінска (9)
205 0 0

Святочныя гулянні ў гонар Дня горада пройдуць у Мінску ў другую суботу восені 12 верасня.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Дзень Мінска будзе адзначаны святочным салютам, вынікае з зацверджанага Мінскім гарвыканкамам плана асноўных святочных мерапрыемстваў да Дня горада.

Пачатак музычна-піратэхнічнага феерверк-шоу запланавана на 22 гадзіны 12 верасня каля стэлы "Мінск — горад-герой". Салют працягнецца 12 хвілін, агні запаляцца на вышыні 400 метраў, паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай працы Мінскага гарвыканкама Сяргей Мядзведзеў.

У святочны дзень у беларускай сталіцы запланаваны некалькі ўрачыстых і забаўляльных агульнагарадскіх мерапрыемстваў:

  • міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны" (з 11.30 на зялёнай зоне скрыжаванняў пр. Пераможцаў і Машэрава);
  • ўрачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" і фінальны гала-канцэрт агульнарэспубліканскай акцыі "Харавое Веча" (з 15.00 у храме-помніку ў гонар Усіх Святых);
  • канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў (з 11.30 да 22.00 на тэрыторыях Верхняга горада і каля Палаца спорту);
  • цырымонія разгортвання дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у рамках тэлевізійнага праекта "Спадчына" (з 12.00 на Кастрычніцкай плошчы);
  • выстава-кірмаш "Горад майстроў" з удзелам школьнікаў і навучэнцаў ССНУ (з 12.00 у паркавым комплексе "Перамога").

Дзень горада Мінска традыцыйна адзначаецца ў другую суботу верасня.

Тэмы:
Дзень горада Мінска (9)
Тэги:
Святочныя і выхадныя дні, Месцы адпачынку, Дзяржаўныя святы, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Дзень горада Мінска, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы