18:42 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
У кнігарні

Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў

© Sputnik / Марина Серебрякова
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
6740

Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў літаратурнага конкурса на лепшую дзіцячую кнігу.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Уручэнне прэміі Цёткі ўпершыню адбудзецца ў Мінску: так беларусы ўшануюць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а таксама 110-годдзе з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".

Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў не здарма абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка) — аўтарка "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка".

У 2016 годзе ўручэннем першай Прэміі Цёткі беларусы будуць ушаноўваць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, а таксама 110 гадоў з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне.

Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ згодна курса Нацыянальнага банка РБ. На імпрэзе можна будзе пабачыць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію, атрымаць аўтографы ад намінантаў і лаўрэатаў.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Імпрэза адбудзецца 3 мая а 19.00 ў прасторы "Корпус8".

Адрас прасторы: г. Мінск, пр. Машэрава, 9.

Тэмы:
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
Тэги:
Дзіцячая літаратура, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы