07:32 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Макі

Эфект "Матылька" — вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая

© Sputnik / Евгения Новоженина
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
19840

Выйшаў дыск, які знаўцы лічаць ўнікальным: музыка, высокая паэзія і фатаздымкі з архіва паэткі, якую называюць "палескай ластаўкай".

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Альбом "Матылёк" — плён шматгадовай працы барда Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць "палескай ластаўкай". Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!", ужо ў продажы.

Вокладка дыска
© Sputnik
Вокладка дыска

Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт — аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.

Трапныя словы ў правільным парадку, праспяваныя пад аўтарскую музыку, завабліваюць у космас далікатных пачуццяў не толькі паэткі, але і самой выканаўцы, запрашаючы ў сусвет тонкага светаўспрымання і любові ва ўсіх яе праявах.

Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект "Матылька"

Дыск можна набыць у крамах "Акадэмічная кніга", этнацэнтры "Рагна" кнігарні "ЛогвінаЎ", (г. Мінск) і ў інтэрнэт-краме knihi.by

Яўгенія Янішчыц (20 лістапада 1948, в — 25 лістапада 1988) — беларуская паэтка, перакладчыца. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1986) за кнігу лірыкі "Пара любові і жалю". Паэтычную спадчыну Яўгеніі Янішчыц літаратуразнаўцы называюць адной з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

 

Тэги:
музычная падзея, Мастацкая літаратура, культура і мастацтва, Беларусь

Галоўныя тэмы