Адданы ідэалам, жонцы і рыбалцы: Яроменка-старэйшаму споўнілася б 90

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкМікалай Яроменка і Расціслаў Плят у фільме "Масква-Генуя"
Мікалай Яроменка і Расціслаў Плят у фільме Масква-Генуя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін з самых папулярных беларускіх артыстаў Мікалай Яроменка-старэйшы на сцэну трапіў выпадкова, а ў жыцці, са слоў тых, хто быў з ім побач, быў вельмі падобны на сваіх экранных герояў – глыбокіх і правільных людзей.

Наталля Казакова, Sputnik.

Ён нарадзіўся і сышоў у чэрвені, яго не стала праз некалькі дзён пасля 74-годдзя. Засталося шмат роляў у кіно, спектаклі, жонка, якая пражыла з ім паўстагоддзя, і сын, які па сваім акцёрскiм таленце, напэўна, пераўзышоў бацькі. Яшчэ праз год не стала і сына. У іх агульнае надмагілле на Усходніх могілках Мінска — у Яроменкі-старэйшага і Яроменкі-малодшага, у любую пару года на ім жывыя кветкі.

Гваздзікі - Sputnik Беларусь
У Музеі тэатральнай культуры згадаюць Мікалая Яроменку-старэйшага

Даведка для фронту

Мікалай Яроменка акторам быць не думаў. Школу не скончыў — пайшоў у ФЗУ. Калі пачалася вайна, усіх "фзушнікаў" адпраўлялі на ваенныя заводы. Але хлапчукам жа хацелася на фронт! Мікалай здабыў даведку, што на тры гады старэйшы, чым на самай справе, і пайшоў на курсы малодшых лейтэнантаў, у кавалерыю.

Потым быў фронт, акружэнне, раненне і палон, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Але яго лавілі, жорстка катавалі і вярталі ў лагер. Калі, нарэшце, вызвалілі, усе колы пекла паўтарыліся: цяпер давялося даказваць сваім, што ў палон патрапіў без прытомнасці і з фашыстамі не супрацоўнічаў. Але атрымалася, яго нават аднавілі ў званні.

Пасля вайны займаўся ў тэатральнай студыі. Там пазнаёміўся з будучай жонкай, Галінай Арловай, з якою не разлучаўся ўсё жыццё, да самай смерці. Разам яны працавалі ў Коласаўскім тэатры ў Віцебску, разам пераехалі ў Мінск — служылі ў купалаўскім тэатры.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкАктор Мікалай Яроменка-старэйшы
Актер Н.Еременко-старший - Sputnik Беларусь
Актор Мікалай Яроменка-старэйшы

 

 

Фільм для бацькі

Аднойчы Мікалай Мікалаевіч прачытаў у "Лiтаратурке", што Сяргей Герасімаў збіраецца здымаць фільм "Людзі і звяры" пра тых, хто прайшоў нямецкі палон. Быццам сябе пазнаў ён у гэтым сюжэце. І напісаў Герасімаву, папрасіў хоць малую ролю. Атрымаў галоўную, а з ёй — усесаюзную славу. І на многія гады зарабіў амплуа сацыяльнага героя — усе рэжысёры бачылі яго ад гэтага часу толькі ў вобразе "правільнага і ідэйнага" чалавека — ад рэвалюцыянераў да партыйных работнікаў. А вось сын, які таксама стаў акцёрам, заняў нішу рамантычнага героя.

Уся краіна захаплялася добрымі і нейкімі вельмі чулымі адносінамі ў гэтай сям'і. Сын заўсёды называў бацьку прыкладам, казаў, што той усё жыццё быў верны "ідэалам, жонцы і рыбалцы". А калі адчуў, што бацька "згубіўся" ў незразумелых 90-х, вырашыў зняць фільм менавіта для бацькі, з назвай "Сын за бацьку". Мікалай Яроменка-малодшы стаў рэжысёрам гэтага фільма, знайшоў сродкі для здымкаў. І не пралічыўся: бацька зноў адчуў у сабе сілы жыць і здымацца, апошнія гады жыцця прайшлі для яго вельмі плённа.

© Sputnik / И. Зотин / Перайсці ў медыябанкМікалай Яроменка-старэйшы
Николай Еременко - Sputnik Беларусь
Мікалай Яроменка-старэйшы

 

 

Адзінота маці

Страціўшы мужа, а затым і сына, Галіна Аляксандраўна Арлова спачатку ахвотна падтрымлівала стасункі з прэсай, а ў апошнія гады ўсё часцей адмаўляецца ад інтэрв'ю. І запрашае ўсіх у мемарыяльны пакой сям'і, які адкрылі ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

"Неўзабаве пасля смерці сына Галіна Аляксандраўна перадала музею ўсе рэчавыя экспанаты — афішы, узнагароды, асабістыя рэчы мужа і сына. І мы стварылі мемарыяльны пакой "трох" я. Ён атрымаўся такім жывым, цёплым, на наш погляд", — распавяла дырэктар музея Зінаіда Кучар.

Калі адкрывалі мемарыяльны пакой, музейшчыкі вельмі хваляваліся — як яго ацэніць сама Арлова. Галіна Аляксандраўна зайшла і доўга стаяла моўчкі. А потым, падняўшы вочы да столі, сказала: "Яромы (так яна называла мужа і сына — Sputnik), калі вы тут, а я адчуваю, што вы тут, то вы задаволеныя так, як задаволеная я".

Цяпер Галіна Аляксандраўна часта прыходзіць у музей на розныя тэатральныя сустрэчы.

"Але спачатку яна заўсёды ідзе ў пакой "сваіх Яромаў", пабудзе там адна, а потым ужо вяртаецца да нас", — сказала Зінаіда Кучар.

І сёння Галіна Аляксандраўна таксама прыйдзе ў музей да "сваіх Яромаў" і да гледачоў, мемарыяльны вечар памяці Мікалая Яроменка-старэйшага пачнецца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў 15.00.

Стужка навiн
0