07:44 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Руслан Салей

Жонка Руслана Салея: малодшая дачка – копія бацькі

© Photo : из архива Б.Салей
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
2220

Пяць гадоў таму ў авіякатастрофе загінуў легендарны беларускі хакеіст Руслан Салей.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Жонка Руслана Салея, беларускага хакеіста, які загінуў пяць гадоў таму ў авіякатастрофе, амерыканка Бэтэн Салей выхоўвае траіх дзяцей.

"Старэйшай было шэсць, калі яе бацька загінуў, яна памятае пра яго больш за іншых. Сыну было чатыры, ён не шмат памятае, але я распавядаю яму пра бацьку. Малодшай дачцы было ўсяго пяць месяцаў, яна амаль не ведае бацькі, але яна вельмі на яго падобная. Яна сапраўдны падарунак для нашай сям'і", — распавяла Бэтэн карэспандэнту Sputnik.

У ЗША яна занялася перакладам кнігі пра Руслана Салея на ангельскую мову. У амерыканскім выданні можна знайсці ўспаміны самой Бэтэн і яе дзяцей пра суджэнца і бацьку.

Руслан Салей с супругой Беттан
© Photo : из архива Б.Салей
Руслан Салей з жонкай Бэтан

Пяць гадоў таму самалёт, у якім ляцелі гульцы хакейнай каманды "Лакаматыў" і сам Руслан Салей, разбіўся пры ўзлёце ў Яраслаўскім аэрапорце. Салей быў пахаваны 10 верасня ў Мінску на ганаровай алеі Маскоўскіх могілак.

Калі самалёт разбіўся, Бэтэн перадалі фотаапарат Руслана, знойдзены на борце. У ім яна знайшла здымкі, якія беражліва захоўвае. Адным з іх яна падзялілася з карыстальнікамі Facebook напярэдадні. Сёння Бэтэн абнавіла фатаздымак профілю ў сацсетках — на ёй шчаслівая жонка абдымае мужа напярэдадні Калядаў.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Руслан Салей, ЗША, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы