13:13 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Віктар Тураў з дачкой Аленай

Алена Турава: прозвішча бацькі не было для мяне "ліфтам"

© Photo : из архива Е. Туровой
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
3130

Дачка вядомага рэжысёра Віктара Турава прызналася ў інтэрв'ю Sputnik, што бацька адгаворваў яе ісці ў кіно і страшна ганарыўся, калі ў яго аднойчы спыталі, ці не ён бацька "той самай Туравай".

Святлана Ліцкевіч, Sputnik.

Ён любіў жыццё ў многіх яго праявах, але асабліва любіў кіно. Нават незадоўга да смерці, калі ўсе ведалі, што засталося трохі, ахвотней за ўсё казаў пра тое, што не знята.

Віктар Тураў на здымачнай пляцоўцы
© Photo : сайт Могилевского облисполкома

Сёння аднаму з самых значных беларускіх рэжысёраў Віктару Тураву споўнілася б 80. А праз некалькі дзён будзе яшчэ адна круглая дата, звязаная з яго імем — 20 гадоў, як яго не стала.

"Ён сабраў усіх на свой апошні юбілей — яму было важна з усімі развітацца. Жартаваў, што рэпеціруе пахаванне. І літаральна праз тыдзень тыя ж людзі сабраліся за тым жа сталом, але ўжо без яго", — згадвае дачка Віктара Турава, Алена.

Виктор Туров
© Photo : из архива Е. Туровой
Віктар Тураў

"Дачка не дурная, дзякуй Богу"

У яго фільмах здымаліся Ніна Ургант, Зіновій Гердт і, вядома, Уладзімір Высоцкі. Яны заўжды будуць асацыявацца з яго песнямі. Яго фільм "Праз могілкі" — адзіны з усіх, калі-небудзь знятых у нашай краіне — занесены ЮНЕСКА ў лік 100 лепшых фільмаў свету.

"Фільмы Турава досыць няпроста выходзілі на экраны, часам ім прысвойвалі невысокія пракатныя катэгорыі. І ён цяжка гэта перажываў. Пры знешнім спакоі ўсярэдзіне бушаваў вулкан", — распавяла Алена.

Алена Турава — вядомы рэжысёр, яна здымае як анімацыйнае кіно, так і мастацкія фільмы для дзяцей, піша вершы, песні, на якія спяваюць многія беларускія выканаўцы.

Режиссер Виктор Туров
© Photo : из архива Е.Туровой
Рэжысёр Віктар Тураў

Але знакамітае прозвішча, прызнаецца, было хутчэй перашкодай, чым "ліфтам". Бо ад паненкі з такім прозвішчам адразу чакалі чагосьці незвычайнага — і былі ўпэўненыя, што ўсё не без дапамогі бацькі. А ўсё было зусім не так.

"Бацька пайшоў з сям'і, калі мне было тры гады. Я не расла на здымачнай пляцоўцы — у бацькоў былі не вельмі добрыя адносіны, мы практычна не размаўлялі. І толькі калі я вырасла, скончыла інстытут, мы сталі намацваць дарогу адзін да аднаго. Ішлі асцярожнымі і няўпэўненымі крокамі. Памятаю, я прыйшла да яго праз многія гады, быў нейкі торцік, бацька запарваў гарбату — яго рукі выдавалі мацнейшае хваляванне, а гарбата разлілася на абрус", — распавяла Алена.

Ён не спрабаваў накіраваць яе ў кіно, адгаворваў: "Гэта складаны свет, нервы, суадносiны, неўладкаванасць і перажыванні". Тлумачыў, што жанчыне лепш арыентавацца на сям'ю.

"Цяпер я разумею, што гэта вельмі правільныя і вечныя рэчы. Але не ў 20 гадоў. Тады былі ўпартасць, амбіцыі і максімалізм. А яшчэ — генетыка, бо ў мяне не толькі бацька рэжысёр, але і маці актрыса", — распавядае Алена. І прызнаецца, што стартавала з нізкай пляцоўкі. З вышэйшай адукацыяй пачынала з пасады, на якую ўчорашніх школьнікаў бяруць.

"Ён мне не дапамагаў, але і не перашкаджаў, хутчэй, адхілена назіраў", — дадала яна.

Як бацька ён не быў шчодры на добрыя словы. "Калі я запусцілася з першым анімацыйным фільмам, ён паглядзеў раскадроўку і сказаў: "Здаецца, павінна атрымацца". А я ж чакала эмоцый, нейкіх настаўленняў. Хоць потым мне распавядалі, што калі мой фільм прынялі цёпла — відаць было, што ён рады", — успамінае дачка рэжысёра.

Алена Турава — вядомы паэт, песні на яе вершы спяваюць многія беларускія выканаўцы. Бацька да гэтага захапленню дачкі ставіўся без асаблівага энтузіязму.

Виктор Туров отговаривал Елену от работы в кино
© Sputnik / Виктор Толочко
Віктар Тураў адгаворваў Алену ад работы ў кіно

"Калі на мае вершы быў запісаны альбом у Польшчы, у нашай каманды было першае інтэрв'ю. Мы з Лікай Ялінскай (зараз — Агурбаш, — Sputnik) і Сяргеем Герутай выступалі на радыё. Я прасіла бацьку паслухаць, але ён, так мне здавалася, нават не звярнуў увагі. А потым яго трэцяя жонка расказвала: сядзеў каля радыёпрымача як піянер — праслухаў усё ад пачатку і да канца і выдыхнуў: "Дачка не дурная, дзякуй Богу", — гэта быў яго вышэйшы камплімент", — усміхнулася Алена.

Але сапраўдным трыумфам у вачах бацькі стала, калі аднойчы на ​​"Славянскім базары" журналісткі запыталіся ў яго: "А вы бацька той самай Туравай?" Гэтую гісторыю, не без гонару, ён любіў пераказваць: "Нарэшце дажыў!"

Пра жорсткасць і Высоцкага

"Яго фільмы я ведала з дзяцінства, але шмат што зразумела толькі калі вырасла. Вельмі люблю "Я родам з дзяцінства" — у ім мая мама здымалася. Але самы любімы, мабыць — "Жыццё і смерць двараніна Чартапханава". Ён стаіць асабняком сярод усіх фільмаў бацькі, зняты паводле рускай класікі. У ім ёсць нейкая струна звонкая, надрыў, ён — пра славянскую непрыкаяную душу, якая, апыняючыся ў складаных сітуацыях, спрабуе дзейнічаць паводле законаў гонару, сумлення. І мне здаецца, што у гэтым фільме бацька спрабаваў расказаць пра сябе. Дарэчы, Высоцкі вельмі хацеў гэтую ролю, а калі бацька ўзяў на яе літоўскага акцёра Бакбкаускаса, быў на яго пакрыўджаны. Але ў гэтым увесь бацька — у працы ён быў вельмі жорсткім", — прызнаецца Алена.

Владимир Высоцкий и Марина Влади любили приезжать к Турову, и не только на съемки
© Photo : их архива Е. Туровой
Уладзімір Высоцкі і Марына Уладзі любілі прыязджаць да Турава, і не толькі на здымкі

Зрэшты, старая дружба ад гэтага не парвалася. Высоцкі з Уладзі любілі прыязджаць да Турава ў Беларусь, а ён быў майстар паказваць ім нашу краіну такой, якой любіў яе сам.

"Яны сябравалі шмат гадоў. Але калі Высоцкі памёр і яго "школьная лава" расцягнулася на даўжыню ў кіламетр, бо шмат апынулася жадаючых папіярыцца на знаёмстве з ім, — бацька замоўк. Ён адмаўляўся ад усіх інтэрв'ю і вечароў успамінаў пра Высоцкага, яго бянтэжыла ўся гэтая вакханалія. Ён лічыў гэтае сяброўства вельмі асабістым. Толькі незадоўга да смерці ён даў інтэрв'ю, дзе сёе-тое распавёў пра Высоцкага", — падзялілася Алена.

Кнігі і турыстычная палатка замест інтэр'еру

Ён заўжды быў вельмі непатрабавальным у бытавым плане. Ад трох шлюбаў у яго засталося трое дзяцей. Алена лічыць, толькі апошняя яго жонка, Тамара, дала яму паняцце дома, камфорту ў класічным, трохі мяшчанскім, але бясконца патрэбным кожнаму творчаму чалавеку сэнсе. Калі ў доме прыгатаваны абед, хтосьці падумае пра тое, ці ёсць у цябе чыстыя шкарпэткі і цёплая куртка. Просты чалавечы клопат, які дорага каштуе.

Виктор Туров (в центре) на съемочной площадке
© Photo : из архива Е.Туровой
Віктар Тураў (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы

"Мне здаецца, толькі ў сваім апошнім шлюбе ён стаў ажываць у бытавым плане. А да таго ён быў вельмі непатрабавальным. Пасля разрыву з другой жонкай ён жыў у пустой кватэры, у адным з пакояў якой доўгі час стаяла турыстычная палатка", — распавяла Алена.

Сапраўдным яго скарбам былі кнігі. Яны займалі ўвесь інтэр'ер — ад падлогі і да столі. У яго было шмат рэдкіх выданняў, ён прывозіў кнігі з усіх камандзіровак. Любіў іх чытаць, любіў расказваць, любіў дарыць.

"Кнігі ён заўжды лічыў галоўнай каштоўнасцю. Да астатняга ставіўся індыферэнтна. А яшчэ любіў сяброў. Іх заўжды было шмат — людзей вакол, вячорак, алкаголю, жанчын. Натура ў яго была гусарская, гарачая, азартная", — згадвае Алена.

Туров с однокурсником Отаром Иоселиани
© Photo : из архива Е. Туровой
Тураў з аднакурснікам Атарам Іаселіяні

Абяцаў, што для ўнука зробіць усё

"Вядома, ёсць шкадаванне, што многія гады майго жыцця прайшлі без яго. Але не нам судзіць нашых бацькоў. Ён часам казаў, што быў не самым лепшым бацькам, але для ўнука зрабіў бы ўсё. На жаль, унукаў яму не давялося дачакацца. Ніка нарадзілася праз 6 гадоў пасля яго сыходу. Я назвала яе ў памяць бацькі і ў гонар багіні перамогі", — распавяла Алена.

Кінакрытык Людміла Перагудава ў адным з артыкулаў назвала дзяўчынку "пасмяротнай Нікай Віктара Турава". Ніка расце творчай натурай. Добра малюе, піша, знялася ў некалькіх фільмах.

"Я на яе ў яе выбары ўплываць не буду. Няхай сама вырашае", — перакананая Алена.

Зараз у Віктара Турава трое ўнукаў — падрастае трэцяе пакаленне Туравых.

Елена, Ника, Артем и Оксана Туровы на Туровской осени в Могилеве
© Photo : из архива Е.Туровой
Алена, Ніка, Арцём і Аксана Туравы на "Тураўскай восені" у Магілёве

"Бацька неяк заўжды баяўся, што мы не паладзім — дзеці ў яго былі народжаныя ў розных шлюбах. Я заўжды казала: чаму мы павінны канфліктаваць? Бо мы нават і не ведаем адзін аднаго. Арцём і Аксана жывуць у Маскве. Арцём — дэпутат Дзярждумы РФ, член генсавета "Адзінай Расіі", Аксана працуе ў сакратарыяце Дзярждумы", — распавядае Алена.

Так атрымалася, што звёў іх не бацька — пры яго жыцці яны толькі некалькі разоў бачылі адзін аднаго. А стасавацца яны пачалі ўжо пасля яго пахавання. У Магілёве, на яго радзіме, кожны год праводзіцца "Тураўская восень", дзе паказваюць рэтраспектыву яго фільмаў, прыязджаюць сябры і калегі, каб успомніць пра яго. І дзеці, вядома, прыязджаюць. І абавязкова стараюцца прывезці на Магілёўшчыну ўнукаў Віктара Цімафеевіча.

"Хочам, каб раслі з разуменнем, кім быў іх дзед", — кажа Турава.

Тэги:
Кінаіндустрыя, Кіно, Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Алена Турава, Віктар Тураў, Магілёў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы